В ОАО «Камайский-агро» сеют озимый рапс с соблюдением технологии

Сельское хозяйство

У гаспадарцы пад гэту прыбытковую культуру штогод адводзіцца вялікая плошча. Сёлета азімы рапс займаў больш за 900 гектараў. Амаль столькі ж трэба пасеяць і цяпер. Высокі ўраджай алейнай культуры можна атрымаць толькі тады, калі пасеяць яе ў аптымальны тэрмін, каб да зімы раслінкі добра ўкараніліся.

Важны момант — падрыхтоўка глебы. У «Камайскім» папярэднікамі рапсу былі шматгадовыя травы. На ворыве глебы з плугамі рупяцца Мар’ян Урбановіч, Іван Бразоўскі, Віктар Емяльянаў, Гена­дзій Шушкевіч, з дыскамі — Леанід Счасны і Ігар Гутар, з культыватарамі — Іван Пучынскі і Генадзій Унтан, з баронамі — Артурас Чапскас. Гліфасаты ўносіць Артур Дуброўскі. Сяўба даверана самым вопытным і адказным — Іосіфу Гайлюну і Валерыю Руткоўскаму. З пастаўленымі задачамі механізатары спраўляюцца паспяхова. Работы вядуцца ў не зусім простых умовах: глеба перасохла, трэба пастаянна кантраляваць глыбіню загортвання насення, рэгуляваць пасяўны агрэгат. Кожны праход трактара па полі суправаджаецца шлейфам пылу. Падчас жніва прасілі сонца, а каб дружнымі былі ўсходы — патрэбны спорны дождж.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также
В ОАО «Хотилы-агро» на жатве в один день тысячниками стали 6 человек. Трое — из одной семьи
Молодой механизатор ОАО «Курополье-агро» Валерий Одинец — специалист широкого профиля
Приятно быть тысячником! Механизатор ОАО «Знамя Победы-агро» Виктор Граблевский



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.