«Ветразь» признан одним из лучших на Витебщине по организации идеологической работы в коллективе

Общество

Не словы, а справы

Па выніках мінулага года абласны дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Ветразь» прызнаны адным з найлепшых на Віцебшчыне па арганізацыі ідэалагічнай работы ў калектыве і адзначаны Падзякай абласнога выканаўчага камітэта. Рэдакцыя «Пастаўскага краю» папрасіла адказную за ідэалагічную работу ва ўстанове Наталлю Кацкель расказаць пра тое, як яна праводзіцца ў калектыве.

— Найперш распрацоўваем план мерапрыемстваў, які зацвярджае галоўны ўрач цэнтра. У адпаведнасці з ім і будуецца работа. Яе праводзім сумесна з адміністрацыяй і прафсаюзным камітэтам, якія вялікую ўвагу надаюць стварэнню неабходных прававых, эканамічных, бытавых, арганізацыйных умоў і гарантый для членаў калектыву, садзейнічаюць іх духоўнаму, культурнаму і фізічнаму развіццю.

У 2019 годзе затрачана 380,2 тысячы рублёў на набыццё медыцынскага абсталявання і паляпшэнне інфраструктуры цэнтра. Яго супрацоўнікі за кошт арганізацыі прайшлі падрыхтоўку па профільных методыках рэабілітацыі і паспяхова прымяняюць іх на практыцы. А на базе самога «Ветразя» праведзены два абласныя семінары па абмене вопытам. Цэнтр мае свой сайт, на якім пастаянна абнаўляецца актуальная інфармацыя пра яго дзейнасць. Асвятляецца яна і ў сродках масавай інфармацыі. У ««Пастаўскім краі» і «Витебских вестях» публікуюцца таксама матэрыялы, накіраваныя на папулярызацыю прафесіі медыка і здаровага ладу жыцця. А самі «ветразеўцы» выпісваюць і чытаюць не толькі гэтыя перыядычныя выданні, але і «СБ. Беларусь сегодня», «Рэспубліку», «Народную газету», «Звязду», «Медыцынскі веснік» і іншыя. Інфармацыйная група, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі адміністрацыі і структурных падраздзяленняў, інфармуе членаў працоўнага калектыву па пытаннях дзейнасці органаў улады, сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі, вобласці і раёна. І не толькі інфармуе, але і цікавіцца патрэбамі і праблемамі работнікаў установы, садзейнічае іх вырашэнню.

Адказная за ідэалагічную работу ў АДРАЦ «Ветразь» Наталля Кацкель

Належную ўвагу надаём нагляднай агітацыі. Аформлены інфармацыйныя стэнды: « Працоўнае заканадаўства і права», «Адно акно», «Інфармацыя», «Наша жыццё», «ГА «БРСМ», «Прафсаюзнае жыццё», «Актуальная тэма» і іншыя. Рэгулярна право­дзяцца дні здароўя, да кожнага з іх афармляем тэматычныя куткі і арганізуем розныя мерапрыемствы. Прайшлі такія акцыі, як «Здаровым быць здОрава», «Беларусь без тытуню», «Ты+я=краіна», «Гадзіна Зямлі» і іншыя. Да дзяржаўных свят і Дня медыцынскага работніка, 15-годдзя «Ветразя» ладзіліся вялікія ўрачыстасці. Найлепшыя работнікі былі адзначаны граматамі і падарункамі. Удзельнічалі «ветразеўцы» і ў мерапрыемствах, якія праводзіліся ў раёне. Напрыклад, такіх, як конкурс «Цудоўная пяцёрка», інклюзіўны фестываль для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і ў іншых. На жаль, сёлета з-за пандэміі каранавіруса фармат мерапрыемстваў, якія ла­дзяцца ў цэнтры, прыйшлося змя­нiць, цяпер яны праводзяцца малымi групамi.

Супрацоўнікі цэнтра не застаюцца ўбаку ад праблем грамадства і разумеюць, што іх можна вырашыць, калі маеш падтрымку. Усе яны з’яўляюцца членамі прафсаюза. Медсёстры ўваходзяць у Беларускае грамадскае аб’яднанне медыцынскіх сясцёр, урачы — у Беларускую асацыяцыю ўрачоў, усе супрацоўнікі — у Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.

Сутнасць ідэалагічнай работы зводзіцца да стварэння такой маральнай і псіхалагічнай атмасферы, каб кожны супрацоўнік з душой выконваў свае абавязкі, радаваўся агульным поспехам і перажываў за справу. Менавіта такая атмасфера і пануе ў нашым калектыве.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
В Поставах открылись бар «Юла-паб» и «Галактика». Скоро в 6-м городке откроется мини-кафе «Феникс»
Сначала помогал папе, а потом втянулся… 19-летний Валерий Чернявский создает кованые шедевры
В три первых июльских дня опустевшая деревушка Пискуны превращается в фестивальную столицу



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.