Зерносушильные комплексы ОАО «Хотилы-агро», «Курополье-агро» и «Ярево-агро» работали в штатном режиме

Сельское хозяйство

У штатным рэжыме працавалі зернесушыльныя комплексы  ААТ «Хацілы-агра», «Кураполле-агра» і «Ярэва-агра», якія ў ноч з панядзелка на аўторак наведалі члены рэйдавай брыгады.

— Убраць збожжа з поля — галоўная задача хлебаробаў падчас жніва, —гаварыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Філімонаў. — Але зерне яшчэ трэба прасушыць, ачысціць. І гэта клопат работнікаў зернесушыльных комплексаў і складоў. Як захоўваюцца ўраджай, працоўная дысцыпліна, правілы супрацьпажарнай бяспекі, і будзем правяраць падчас рэйду.

Першым на маршруце —  Ярэва. На 3 жніўня з 760 гектараў зерневых і зернебабовых у ААТ «Ярэва-агра» былі ўбраны 180. Ураджайнасць — больш чым 35 цэнтнераў з гектара. Заязджаем на тэрыторыю склада. Думала, што ўбачу горы збожжа, бо ў гаспадарцы няма магутнай зернесушылкі, а выкарыстоўваюцца падлогавыя і дзве СЗК-10.

Аператар ААТ «Кураполле-агра» Андрэй Бялоў

— Складана было ўпраў­ляцца на пачатку ўборкі: вільготнасць зерня даходзіла да 30 працэнтаў, — расказвала загадчыца склада Ала Міхалевіч. — Вялікімі былі расход паліва для сушкі, нагрузка на качагараў. Але працэс выконвалі якасна. Пры сонечным надвор’і вільготнасць зменшылася да 18 працэнтаў. Стараемся, каб прывезенае збожжа доўга не ляжала пад адкрытым небам, не трапіла пад дождж.

Як і ў мінулым годзе, даводзіць збожжа да неабходнай кандыцыі дапамага­юць навучэнец Наваполацкага політэхнічнага каледжа Вадзім Скурацёнак, вучні СШ №2 Раман і Філіп Рымшалісы, а таксама рабочыя Святлана Пачко, Уладзіслава Тарасевіч і Марыя Шукель. Апошнія якраз дзяжурылі ў ноч. На сушылках качагарылі Часлаў Міхалевіч, Дзмітрый Шарко і Андрэй Купран. На змену загадчыцы склада прыйшла бухгалтар Наталля Скурацёнак.

На зернесушыльным комплексе у Хацілах першым нас прывітаў сабака. І тут жа насустрач выйшла дзяжурная.

— Надзейны вартаўнік! — запэўніла Алена Цяляк. — А мы, спецыялісты, дзяжурым па чарзе. У начную змену другі год пастаянна працуе аператар Аляксандр Апсіт, днём — Станіслаў Рыбакоў. Прапускная магутнасць комплексу — 30 тон ў гадзіну. Не абыходзіцца і без ручной працы. Днём дапамогу аказваюць члены студэнцкага атрада. Так што работа ў нас сапраўды кіпіць.

Члены студатрада, які працуе ў ААТ «Хацілы-агра»

У Кураполлі ў тую ноч дзяжурылі аператар Андрэй Бялоў і яго памочнік Віктар Тамашэвіч.

— Заўтра нас зме­няць Андрэй Іваноў і Юрый Грабоўскі, — расказваў Андрэй Бялоў. — Ураджай­насць зерневых у гаспадарцы нядрэнная, таму і мы ўжо насушылі больш чым па 1 000 тон. Сушылку падрыхтавалі, надвор’е усталявалася, вільготнасць зменшылася, а значыць, меншымі сталі затраты на давя­дзенне збожжа да неабходнай кандыцыі.

У кожнай з наведаных гаспадарак Аляксей Філімонаў і начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Дзмітрый Салагуб абыходзілі сушыльную гаспадарку, цікавіліся колькасцю збожжа на пляцоўцы. На завяршэнне рэйду падвялі вынік: «Парушэнняў не выявілі. Усюды работа ідзе ў штатным рэжыме: людзі падабраны адказныя, свае абавязкі выконваюць сумленна».

Анна Анішкевіч
Фота аўтара і Сяргея Вшыўкава



Читайте также:
Водитель ОАО «Камайский-агро» Мустаф Радкевич первым в районе и области перевез 1000 тонн зерна
Льняные поля занимают более 2 тысяч гектаров и разбросаны по всему Поставскому району
Механизаторы молочного завода Андрей Соколов и Василий Чебуранов — лидеры области по намолотам зерна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.