Жатва успешно финишировала. Актуальное интервью с Татьяной Андреевой

Сельское хозяйство

Пра асаблівасці сёлетняй уборачнай кампаніі, дасягненні і тых, хто ўнёс найбольш важкі ўклад у агульны каравай раёна, карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч гутарыць з намеснікам начальніка па раслінаводстве ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццянай Андрэевай.

— Жніво правялі прыкладна за месяц, — расказвала Таццяна Цярэнцьеўна. — Тэмпам спрыяла сонечнае надвор’е. Тым не менш ад хлебаробаў патрабаваліся высокая арганізаванасць, дысцыплінаванасць, адказнасць, прафесійнае майстэрства. Збожжавы клін Пастаўшчыны займаў 17 330 гектараў. З кожнага атрымалі ў сярэднім па 34,2 цэнтнера з гектара. Намалочана 59 171 тона зерня. Гэта на 5 105 тон больш мінулагодняга. Не парадавалі яравыя зерневыя, бо на іх ураджайнасці негатыўна адбілася засуха, якая ўсталявалася пасля правядзення веснавой сяўбы.

— Хлебаробы якіх гаспадарак могуць пахваліцца важкім коласам?

— Тых, якія з года ў год працуюць стабільна. Самая высокая ўраджайнасць не толькі ў раёне, але і вобласці ў ААТ «Хацілы-агра» — 72,6 цэнтнера з гектара. Зерневыя і зернебабовыя тут зай­малі 1 930 гектараў. Валавы намалот з іх перавысіў 14 000 тон, што на 2 200 тон больш леташняга. Несумненная заслуга ў гэтым дырэктара Вячаслава Крыштафовіча. На яго сёлета лягла вялікая нагрузка ў сувязі з тым, што ў гаспадарцы з вясны няма галоўнага агранома. ААТ «Хацілы-агра» больш за іншыя гаспадаркі прадала збожжа дзяржаве. Хлебазаводы будуць рады іх пшаніцы, бо яна якасная, багатая бялком і клейкавінай.

За кошт вялікай плошчы (3 117 га) і ўраджайнасці 48,7 ц/га (другое месца ў раёне) 15 191 тону намалацілі ў ААТ «Навасёлкі-Лучай». Леташні рубеж перакрылі на 5 409 тон. Звыш мінулагодняга засыпалі ў засекі ў ААТ «Янавіца-агра», на сельгас­прадпрыемствах «Ляхаўшчына-агра», «Дунілавічы-агра», у груздаўскім аддзяленні АБП «Рассвет Пастаўскі».

— Нядрэнны ўра­джай спрыяў высокім паказчыкам у рабоце камбайнераў і вадзіцеляў.

— Так, 16 экіпажаў у раёне перасягнулі тысячны рубеж. Амаль усе яны з ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», «Кураполле-агра». У іх кагорту ўпісаліся Мікалай Карыцька з ААТ «Камайскі-­агра» і Віктар Граблеўскі з ААТ «Сцяг Перамогі-агра». А на рахунку Андрэя Сакалова і Васілія Чабуранава з малочнага завода — адпаведна 2 168 і 2 153 тоны. У іх новыя, высокапрадукцыйныя замежныя камбайны «Нью Холанд».

Сярод вадзіцеляў тры двухтысячнікі — Мустаф Радкевіч і Павел Кеўліч з ААТ «Камайскі-агра» і Аляксандр Мацур з ААТ «Навасёлкі-Лучай». 21 вадзіцель перавёз больш за 1 000 тон зерня. Сярод іх і прыватны прадпрымальнік Віктар Жукоўскі, які даставіў  з гаспадарак раёна на хлебапрыёмнае прадпрыемства 1 377 тон збожжа.

— Каб дастаўлены ад камбайнаў ура­джай не залежваўся на зернятоку, бесперапынна працавалі зернеачышчальныя комплексы.

— Сёлета вільготнасць збожжа была высокай толькі ў пачатку жніва, затым зерне не патрабавала вялікай дапрацоўкі. Але яго трэба было ачысціць ад смецця, некаторае — падсушыць да неабходнай кандыцыі, каб без праблем захоўваць. Дзе шмат намалацілі, там і нагрузка на аператараў была вялікай. Аляксандр Апсіт і Станіслаў Рыбакоў з ААТ «Хацілы-агра» прапусцілі праз зернесушыльны комплекс амаль 12 000 тон зерня, амаль 7 000 тон на рахунку аператараў ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрыя Качана, Пятра Ясінскага, Аляксея Зямчонка, Аляксея Касарэўскага, 6 000 — Анатолія Кундры, Юрыя Вербіловіча, Дзмітрыя Косарава з ААТ «Камайскі-­агра».

— Што цяпер на парадку ў аграрыяў?

— Не менш важны сельскагаспадарчы этап — сяўба азімых. Пад іх адведзена 17 620 гектараў. Кіраўніцтва аграпрамысловага аб’яднання плануе ва ўсіх гаспадарках, якія ўваходзяць у яго склад, пасеяць азімае гібрыднае жыта. Практыка вырошчвання гэтай культуры ёсць у ААТ «Навасёлкі-Лучай» і «Камайскі-агра». Жыта дае нядрэнны ўраджай. На яго нацэльвае і старшыня аблвыканкама Мікалай Шаршнёў. Вядзецца ўздым ворыва, уносяцца мінеральныя ўдабрэнні, арганіка, гліфасаты. Падыходзяць аптымальныя тэрміны ўборкі царыцы палёў — кукурузы. Яна займае 5 171 гектар. З яе будзем закладваць высокапажыўны сілас. Таму пакуль што земляробам расслабляцца не атрымліваецца.

Фота Фаіны Касаткінай



Читайте также:
В ОАО «Камайский-агро» сеют озимый рапс с соблюдением технологии
Повар столовой ОАО «Курополье-агро» Ольга Жаховская готовит более 50 обедов для хлеборобов
Почти 12 тыс. тонн пропустили через зерносушильный комплекс операторы ОАО «Хотилы-агро» Александр Апсит и Станислав Рыбаков



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.