6 сентября Белорусскому республиканскому союзу молодежи исполнилось 18 лет

Общество

Адзначылі «паўналецце» саюза

6 верасня Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі споўнілася 18 гадоў. З гэтай нагоды па ўсёй краіне прайшлі канцэрты, акцыі, сустрэчы з моладдзю. Пастаўскі райкам БРСМ далучыўся да святкавання і на працягу мінулага тыдня зладзіў некалькі разнапланавых мерапрыемстваў.

У рабоце нашай арганізацыі вельмі важнымі з’яўляюцца сустрэчы з моладдзю, калі ў фармаце дыялогу можна абмеркаваць хвалюючыя пытанні, пагутарыць з юнакамі і дзяўчатамі ў нязмушанай абстаноўцы, даведацца, чым цяпер жыве маладое пакаленне. Адна з такіх сустрэч адбылася 7 верасня ў СШ №3.

На ёй разам з першым сакратаром райкама прысутнічалі прадстаўнікі студэнцкіх атрадаў, маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, валанцёры і актывісты. Мы падвялі вынікі работы за апошнія гады, успомнілі самыя яркія моманты.

Кацярына Куракова ўручае грамату актывісту райкама БРСМ Данілу Кухарскаму

Актывістам БРСМ былі ўручаны граматы і каштоўныя падарункі. Вельмі прыемна адчуваць іх жаданне ўвасо­біць у жыццё новыя сумесныя праекты. Асабліва хочацца адзначыць работу педагога-арганізатара трэцяй школы Надзеі Лешчык, якая ўмее знайсці падыход да кожнага вучня і творча арганізаваць будні пярвічкі.

Адным з вядучых напрамкаў дзейнасці ГА «БРСМ» з’яўляецца валанцёрскі рух «Добрае сэрца». У яго рамках рэалізуюцца рэспубліканскія дабрачынныя акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі», «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям», «Цуды на Раство» і іншыя. У канцы жніўня — пачатку верасня традыцыйна праводзіцца акцыя «У школу з «Добрым сэрцам». Дзякуючы нераўнадушным людзям, дапамозе арганізацый і спонсараў удаецца сабраць школьнае ­адзенне і абутак, канцылярскія, спартыўныя і іншыя тавары для маламаёмных і шматдзетных сем’яў.

Дзевяцікласнікі СШ №3 — удзельнікі праекта #ЗаДело

9 верасня такую акцыю правялі і пастаўскія валанцёры руху «Добрае сэрца». Яны сустрэліся з навучэнцамі адной з пастаўскіх школ і ўручылі ім карысныя падарункі да пачатку новага навучальнага года.

Лічу, што сёння асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць працоўнаму выхаванню мола­дзі. І ў гэтым напрамку райкам арганізуе нямала разнастайных акцый. Адна з іх была праведзена 11 верасня ў СШ №3. У гэты дзень навучэнцы 9 класа дапамаглі выка­паць бульбу на прышкольным участку. Акцыя прайшла ў рамках рэспубліканскага праекта #ЗаДело. Ён, дарэчы, існуе ўжо два гады — старт быў дадзены ў верасні 2018-га падчас святкавання 16-га Дня нараджэння БРСМ. Таму наша акцыя — працяг добрай традыцыі, якая, спадзяюся, будзе існаваць і далей.

Кацярына Куракова, першы сакратар райкама БРСМ
Фота даслала Кацярына Куракова



Читайте также:
26 августа в райисполкоме прошел открытый диалог «Молодежь — будущее Беларуси»
В райисполкоме обсудили вопросы семейной неблагонадежности и оказания помощи таким семьям
10 сентября в райисполкоме провели круглый стол по профилактике суицидов



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.