6 сентября — День работников газовой и топливной промышленности. Поставский филиал «Витебскоблтоп»

Общество

У тройцы найлепшых у вобласці

Восем гадзін раніцы. Вадзіцель Пастаўскага філіяла «Віцебскаблпаліва» Віктар Козел адпраўляецца на МАЗе з прычэпам на Браслаўскі торфабрыкетны завод. Адтуль загружаны транспарт накіруецца па канкрэтных адрасах у Варапаеўскім сельсавеце. Адным рэйсам будуць забяспечаны палівам чатыры кліенты. Заяўкі на яго ад жыхароў гэтага, а таксама Казлоўшчынскага, Дунілавіцкага, Валкоўскага сельсаветаў прымае прадавец філіяла Лідзія Цырук, а затым сочыць за тым, каб яны своечасова выконваліся. На Лынтупшчыне такія абавязкі ў Наталлі Балаш, на Камайшчыне — у Люцыі Траццяк. Прамая пастаўка торфабрыкету з завода спажыўцам дазваляе захаваць якасць паліва і зменшыць для іх кошт дастаўкі. У перыяд, калі заявак мала, брыкет і дровы загружаюцца ў склады. А пазней адтуль іх развозіць на ЗІЛе па адрасах Вячаслаў Дробыш. Хапае працы трактарысту Віталію Ракоўскаму, які працуе на пагрузчыку, станочнікам Юрыю Данькову і Дзмітрыю Нікіценку, іншым рабочым.

Дырэктар Пастаўскага філіяла «Віцебскаблпаліва» Уладзімір Кайровіч, рабочыя Віктар Козел, Віталій Ракоўскі, Вячаслаў Дробыш і загадчык склада Аляксандр Чавусаў

— Набліжаецца ацяпляльны сезон, і ў нас прыбаўляецца клопатаў, — расказваў дырэктар філіяла Уладзімір Кайровіч, які ўзначальвае калектыў 18-ы год. — Зразумела, што прасцей працавалася б, калі б кліенты клапаціліся пра набыццё паліва загадзя, а не перад самым сезонам. На жаль, так паступаюць нямногія. Але і ў самы напружаны час мы спраўляемся забяспечваць палівам як насельніцтва, так і арганізацыі. Цякучасці кадраў няма. Людзі трымаюцца рабочых месцаў, добрасумленна выконваюць свае абавязкі. Што да вытворчых паказчыкаў, то наш філіял з года ў год уваходзіць у тройку найлепшых у вобласці па рэалізацыі паліва.

Асноўны пастаўшчык торфабрыкету пастаўскаму філіялу — Браслаўскі торфабрыкетны завод (план на 2020 год — 4 400 тон). На 900 тон заключаны дагавор з Лідскім торфабрыкетным заводам. Дровы нарыхтоўвае Пастаўскі лясгас (10 тысяч кубаметраў). Яшчэ 2 тысячы кубаметраў — Нацыянальны парк «Блакітныя азёры».

Станочнікі Юрый Данькоў і Дзмітрый Нікіценка

Усе пастаўшчыкі свае абавязацельствы выконваюць. На прадпрыемстве маецца дастаткова торфабрыкету і дроў.

На прадпрыемстве маецца дастаткова торфабрыкету і дроў. З пераходам усё большай колькасці спажыўцоў у раёне на прыродны газ становішча ў філіяле кардынальна змянілася:калі раней узнікалі праблемы з забеспячэннем насельніцтва, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў цвёрдымі відамі паліва, то зараз найбольшы клопат — яго рэалізацыя.

— Заўтра — наша прафесійнае свята, — гаварыў Уладзімір Кайровіч. — Віншую з ім не толькі цяперашні калектыў, але і ветэранаў прадпрыемства. На жаль, іх засталося ўсяго двое: Зінаіда Уладзіміраўна Міронава і Раіса Сяргееўна Гарбінская. Хацелася б адрасаваць найлепшыя пажаданні таксама калегам з Пастаўскага раёна газазабеспячэння і аўтазаправачных станцый «Белнафтахіма». Усім — здароўя, радасці, поспехаў!

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
Станислав Коновальчик — водитель автокара завода «Белит» — работает на предприятии 14 лет
Чемпион вкуса-2020: 5 продуктов Поставского молочного завода удостоены дипломов I и II степеней
6 сентября — День работников газовой и топливной промышленности. Поставский РГС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.