6 сентября — День работников газовой и топливной промышленности. Поставский РГС

Общество

Захавальнікі блакітнага агню

Гэта пра работнікаў Пастаўскага раёна газазабеспячэння філіяла ВУ «Глыбокаегаз»

Іх галоўная задача — забяспечыць безаварыйную і бесперабойную работу газавай сістэмы раёна. З гэтым калектыў паспяхова спраўляецца. На абслугоўванні ледзь не 300 кіламетраў газавых сетак з прыродным газам, што паступае ў 8 620 кватэр і амаль у 3 000 дамоў. 6 952 спажыўцам дастаўляюць балоны са звадкаваным газам. Апошнім часам колькасць такіх карыстальнікаў скарачаецца: лю­дзей у вёсках становіцца менш, жыхары перспектыўных населеных пунктаў пераходзяць на прыродны газ.

Кладаўшчык Ульяна Ясінская, слесар Сяргей Александровіч, вадзіцель Алег Смірноў

За бягучы год у раёне ўвялі ў строй 6,5 кіламетра газаправода. Яшчэ кіламетр здадуць у бліжэйшы час у раёне вуліцы Азёрнай, што дазволіць газіфікаваць новыя дамы ў гэтым мікрараёне. Пабудаваны 3 кіламетры газаправода і створаны кааператыў з 15 гаспадароў у Дварчанах.

Работнікі прадпрыемства пастаянна займаюцца абслугоўваннем газарэгулятарных і шафных пунктаў, катлоў ацяплення ў індывідуальных жылых дамах, заменай старога абсталявання, а таксамагазавых пліт, якія адслужылі больш за 20 гадоў. Не кожны абанент з разуменнем ставіцца да неабходнасці замены старой пліты. Таму работнікі філіяла не стамляюцца тлумачыць людзям, што пасля названага тэрміну пліта становіцца небяспечнай для далейшага карыстання. Дарэчы, пліту маркі «Гефест» можна набыць у райгазе ў расстэрміноўку.

Вадзіцель Алег Бялевіч і слесар Павел Марціновіч

Кругласутачна, без выхадных нясуць дзяжурства работнікі аварыйна-дыспетчарскай службы. «Аварыйка» — гэта хуткая газавая дапамога. Ад аператыўных, правільных рашэнняў і дзеянняў яе спецыялістаў часам залежыць не толькі захаванасць маёмасці, але і жыцці людзей.

У калектыве працуюць 55 чалавек. Многія — не па адным дзясятку гадоў. Сёлета напярэдадні прафесійнага свята ганаровага звання «Заслужаны работнік прадпрыемства» ўдастоены слесар Часлаў Раманоўскі. У лік ганаровых ветэранаў залічаны вядучы бухгалтар Святлана Казелька, слесар Часлаў Бялабка. Званне «Ветэран прадпрыемства» атрымалі вадзіцелі Алег Бялевіч, Мікалай Кнырко, прыёмшчык заказаў Іна Чарэнка. Ганаровай граматай дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белпалівагаз» узнагароджана Святлана Казелька, РУП «Віцебскаблгаз» — вадзіцель Сяргей Гіч. Па­дзяка дырэктара ВУ «Глыбокаегаз» аб’яўлена машыністу экскаватара Івану Церлюку, інжынеру Таццяне Радчанка, кладаўшчыку Ульяне Ясінскай.

Кожны год пастаўскія газавікі здзіўляюць гараджан навінкамі ландшафтнага дызайну. Сёлета да іншых арыгінальных клумбаў дабавілася клумба-матылёк, рэканструяваны фантан. Яркія кветкі вакол адміністрацыйнага будынка і ўздоўж дарогі цві­туць ад ранняй вясны да позняй восені. Добраўпарадкаванне — справа агульная, і занятак знаходзіцца для кожнага. Кіраўніцтва РУП «Віцебскаблгаз» рэгулярна праводзіць агляд-конкурс на найлепшае афармленне тэрыторыі. У ім пастаўчане ў гэтым годзе атрымалі заахвочвальны прыз.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Станислав Коновальчик — водитель автокара завода «Белит» — работает на предприятии 14 лет
Чемпион вкуса-2020: 5 продуктов Поставского молочного завода удостоены дипломов I и II степеней
6 сентября — День работников газовой и топливной промышленности. Поставский филиал «Витебскоблтоп»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.