Александр Яночкин стал победителем областного соревнования и примет участие в «Дожинках»

Сельское хозяйство

Трымае лідарства

Пра тое, што Аляксандр у чарговы раз стаў пераможцам абласнога спаборніцтва і будзе прымаць удзел у «Дажынках», яму ў аўторак пасля ранішняй планёркі паведаміў кіраўнік гаспадаркі Васілій Касцень.

— Калі рулоніў правяленую масу, пра перамогу не думаў, — гаварыў Аляксандр Яначкін. — Стараўся нарыхтаваць як мага больш пажыўнага корму для жывёлы. Травы радавалі — 600-кілаграмовая «шпулька» накручвалася хутка. Але і рупіцца трэба было, бо пры сонечным надвор’і зялёная маса перасыхала. Прыкінуў, што за перыяд корманарыхтоўкі тысяч 9 рулонаў наматаў. І цяпер, праязджаючы ўздоўж палёў, любуюся імі. Прэс-падборшчык гаспадарка набыла некалькі гадоў таму і даверыла мне. Я новую тэхніку асвоіў, і справа пайшла. Зялёная маса некалькі разоў абгортваецца спецыяльнай плёнкай і герметызуецца. Сянаж у ёй добра захоўваецца. Завершыцца сезон пашавага ўтрымання жывёлы — буду перавозіць рулоны да ферм.

У мінулыя гады Аляксандр Яначкін рулоніў травы не толькі на курапольскіх палях, дапамагаў на корманарыхтоўцы і іншым гаспадаркам. Сёлета давялося папрацаваць толькі ў ААТ «Сцяг Перамогі-агра». Зараз асноўны клопат механізатара — адвозка здробненай кукурузы ад КВК, на якім шчыруе Андрэй Палітыка. Гэту культуру ўбіраюць за Полавам і возяць у Белькі, дзе закладваецца сілас.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Учащиеся Поставского государственного колледжа помогают убирать картофель
В ОАО «Новоселки-Лучай» картофель выращивали аж на 37 гектарах
Как на полях ОАО «Новоселки-Лучай» проходит сев озимых?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.