Братья Тимофей и Матфей Ивановы добиваются высоких результатов в боксе

Важное Спорт

Першае ў вобласці, трэцяе ў рэспубліцы

Матфей і Цімафей Івановы — родныя браты. Абодва вучацца ў пастаўскай СШ №2, адпаведна ў 11 і 9 класах. І аднолькава захапляюцца боксам. На працягу двух гадоў займаюцца гэтым відам спорту ў секцыі на Пастаўскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе, якую вядзе трэнер Яўгеній Хмяльніцкі.

Цімафей Іваноў

Івановы дабіваюцца добрых вынікаў, паспяхова выступаюць на спаборніцтвах. Так, з 9 па 11 верасня ў Віцебскай вобласці праходзіла першынство па боксе сярод юнакоў 2003—2004 гадоў нараджэння, і Матфей заняў у ім першае месца ў катэгорыі да 81 кілаграма. Ён правёў пераканаўчыя баі, пастаянна дамінаваў і паказваў добры бокс. Усе паядынкі выйграў датэрмінова — у другіх раўндах, паколькі меў яўную перавагу над сапернікамі і секунданты адмовіліся ад баёў. Дзякуючы здабытай перамозе, Матфей уключаны ў склад зборнай каманды вобласці і будзе ўдзельнічаць у першынстве Рэспублікі Беларусь. Спаборніцтвы пройдуць 21—26 верасня ў Лідзе.

Матфей Іваноў

А Цімафей ужо на поўны голас заявіў пра сябе на першынстве Рэспублікі Беларусь па боксе сярод юніёраў 2004—2005 гадоў нараджэння, якое 17—22 жніўня прайшло ў Гродне. Праявіўшы ў складаных баях смеласць і ўпартасць, ён заняў трэцяе месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Віншуем спартсменаў і іх трэнера з перамогамі!

Фаіна Касаткіна
Фота з сямейнага архіва Івановых



Читайте также:
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Миоры»—ФК «Поставы-ПМЦ» — 3:1
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ»—ФК «Глубокое» — 3:3
Чемпионат Витебской области по футболу. «Двина» (Верхнедвинск) — «Поставы-ПМЦ» — 0:3



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.