Чемпионат Витебской области по футболу. «Дорожник-Мясокомбинат» — «Поставы-ПМЦ» — 2:1

Спорт

Драматычная развязка

«Дарожнік-Мясакамбінат» (Орша)—«Паставы-ПМЦ» — 2:1

Для саперніка матч быў звыш­важным, бо перамога датэрмінова выводзіла каманду ў фінальны раўнд. У пастаўчан пасля папярэдняй нічыёй з ФК «Глыбокае» шанцаў прадоўжыць барацьбу за медалі не засталося. Але яны годна правялі заключную частку сезона.

Нашы футбалісты былі блізкія да сенсацыйнай перамогі, хоць у варотах зноў вымушана гуляў 17-гадовы абаронца Яўген Хараў. Стартавы націск саперніка пастаўчане вытрымалі спакойна, а з сярэдзіны першага тайма ўзялі мяч на кантроль. Атакі сталі ўсё больш небяспечнымі. На 30-й хвіліне нашы не рэалізавалі выхад на вароты аршанцаў. Мяч над варатаром перакінулі, але ён праляцеў над перакладзінай. У наступнай камбінацыі галкіпер сапернікаў перавёў яго на вуглавы. За хвіліну да перапынку нападаючы пастаўчан Андрэй Вілейта ўсё ж адкрыў лік.

У барацьбе за мяч капітан пастаўчан Уладзімір Карага

У другім тайме аршанцы вялі­кімі сіламі пайшлі наперад. У заключнай частцы матча яны сталі дзейнічаць супраць маладых апанентаў жорстка і груба. Аднак суддзі вынеслі камандзе саперніка толькі адно папярэджанне. У выніку на 77-й хвіліне Віталь Данілкін змог зраўняць лік, а за тры хвіліны да фінальнага свістка Алег Рымкевіч прынёс аршанцам валявую перамогу.

За нашу каманду ў Оршы нядрэнна згулялі Хараў, Танана, Цітовіч, Голубеў, Пурлан, Павініч, Карага (к), Д. Зелянкевіч, Давідоўскі (Дзеўгуць), М. Зелянкевіч, Вілейта.

У 9-м туры чарговую перамогу (4:2) у свой актыў запісаў дзеючы чэмпіён — ФК «Лепель», які адолеў на сваім полі нашага наступнага саперніка — «Дзвіну» (Верхнядзвінск). У Глыбокім каманда Міёр разграміла глыбачан з лікам 5:0 і таксама выйшла ў фінальны раўнд. Матчы ў групе «Б» завяршыліся так: «Ніва» (Талачын)—«Газавік» (Віцебск) — 0:5, «Прадцэнтр» (Віцебск)—«Дзецкасельскі» (Гарадок) — 6:1, ФК «Сянно»—«Днепр» (Дуброўна) — 2:1. Пасля выезду ў Верхнядзвінск пастаўчане ў наступныя выхадныя завершаць чэмпіянат на сваім полі матчам з лепяльчанамі.

Уладзімір ШЫК
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Следующий матч — решающий. Продолжается  борьба за Кубок области по футболу
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Миоры»—ФК «Поставы-ПМЦ» — 3:1
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ»—ФК «Глубокое» — 3:3



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.