Чемпионат Витебской области по футболу. «Двина» (Верхнедвинск) — «Поставы-ПМЦ» — 0:3

Спорт

Зноў моладзь не падвяла

«Дзвіна» (Верхнядзвінск)—«Паставы-ПМЦ» — 0:3

У гэтым матчы каманды вырашалі розныя задачы. Наша вядзе завочную барацьбу з футбалістамі Глыбокага і Сянно за сёмае выніковае месца. Сапернік імкнуўся спыніць сумную серыю з васьмі паражэнняў запар і не стаць у першынстве апошнім. Гаспадары паспрабавалі арганізаваць стартавы націск, але абарона пастаўчан дзейнічала надзейна. Як ні старалася «Дзвіна», аднак не змагла вывесці сваіх ігракоў на ўдарныя пазіцыі.

У сваю чаргу пастаўчане правялі шэраг небяспечных контратак. Быў блізкі да поспеху Мікіта Зелянкевіч, але сваю магчымасць не выкарыстаў. Пастаўчане ўсё ж забілі, але суддзя зафіксаваў блакіроўку варатара і не залічыў гол.

Пасля перапынку нашы наладзілі камбінацыйную гульню, цалкам узялі  ініцыятыву ў свае рукі. На 55-й хвіліне пасля падачы вуглавога мяч падабраў Арцём Цітовіч і моцным ударам пад перакладзіну адкрыў лік. Затым Андрэй Вілейта рэалізаваў свой выхад на вароты саперніка — 0:2.

Цэнтр поля пад кантролем апорных паўабаронцаў пастаўчан Ігара Павініча і Дзмітрыя Зелянкевіча

У гаспадароў гульня пасля гэтага канчаткова разладзілася. У дадатак яны зарабілі выдаленне. Канчатковую кропку паставіў наш нападаючы А. Вілейта і правёў восьмы па ліку мяч у сезоне. Упэўненай перамогі на выездзе дабіліся Чашун, Хараў (Міснік), Цітовіч (к), Голубеў, Пурлан, Давідоўскі (Дзеўгуць), Павініч, Д. Зелянкевіч (У. Дубін), М. Зелянкевіч, Ясюковіч, Вілейта. У турнірнай табліцы пастаўчане зараз ідуць на 9-м месцы.

У гэтым туры каманда Глыбокага ў дадатковы час звяла да нічыёй (3:3) свой матч з чэмпіёнам вобласці — ФК «Лепель». Футбалісты Міёр разграмілі (4:0) на сваім полі аршанцаў. Ва ўсходняй зоне датэрмінова прабіліся ў фінальны раўнд дзве віцебскія каманды і леташні бронзавы прызёр з Гарадка. Там чарговыя паядынкі завяршыліся так: «Газавік» (Віцебск)—«Прадцэнтр» (Віцебск) — 3:2, «Ніва» (Талачын)—«Днепр» (Дуброўна) — 8:0, «Дзецкасельскі» (Гарадок)—ФК «Сянно» — 3:3.

19 верасня ў 12.00 на гарадскім стадыёне адбудзецца матч паміж камандамі «Паставы-ПМЦ»—ФК «Лепель».

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Следующий матч — решающий. Продолжается  борьба за Кубок области по футболу
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Миоры»—ФК «Поставы-ПМЦ» — 3:1
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ»—ФК «Глубокое» — 3:3



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.