Ніхто не хацеў саступаць
ФК «Паставы-ПМЦ»—ФК «Глыбокае» — 3:3
Суседзі да гэтага сезона былі для пастаўчан самым нязручным сапернікам. Аднак у першым крузе нашы ў Глыбокім выйгралі. Нічыйны вынік у чарговым матчы не задавальняў абедзве каманды, таму ўпартая барацьба вялася да фінальнага свістка. Глыбачане выставілі свой асноўны склад. У гаспадароў не было чатырох вядучых футбалістаў, але іх удала замянілі маладыя рэзервісты.

Паступова пастаўчане завалодалі гульнявой ініцыятывай. У іх атрымліваліся хуткія фланговыя атакі, і галявыя моманты сталі ўзнікаць адзін за адным. На 4-й хвіліне Рыгор Кабяк выйшаў на вароты саперніка, але не выкарыстаў выдатны шанц. На 15-й хвіліне трапным ударам паўабаронца Мікіта Давідоўскі адкрыў лік. Напрыканцы першага тайма нападаючы Андрэй Вілейта яго падвоіў.
Пасля перапынку пастаўчане зноў дамінавалі, але ўпускалі свае моманты. А вось госці не збіраліся здавацца, праявілі волю да перамогі. Нашы абаронцы выключылі з гульні капітана і бамбардзіра саперніка Віталя Стоціка, а за яго напарнікам Уладзімірам Брылёнкам не дагледзелі. Ён у пачатку другога тайма і зраўняў лік. Акрыленыя глыбачане пайшлі наперад, нашы сталі адбівацца, праводзілі небяспечныя контратакі.

Адну з іх на 70-й хвіліне ўдала завяршыў Мікіта Зелянкевіч і вывеў нашу каманду наперад. Барацьба ўспыхнула з новай сілай, але за 9 мінут да канца матча У. Брылёнак змог прапіхнуць мяч у сетку і зраўняў лік. Пастаўчане пайшлі наперад, але на апошніх секундах мяч пасля ўдару А. Вілейты прасвісцеў побач са штангай. У вельмі драматычным матчы згулялі Чашун, Міснік, Цітовіч, Рогач, Голубеў (Пурлан), Давідоўскі (Дзеўгуць), Карага (к), Павініч, Кабяк (М. Зелянкевіч), Д. Зелянкевіч, Вілейта.
У 8-м туры ў нашай групе аршанцы пераканаўча (3:0) абыгралі дома «Дзвіну» (Верхнядзвінск). Каманда Міёр у канцоўцы адкрыла лік, але дзеючы чэмпіён — ФК «Лепель» — звёў сустрэчу да нічыёй — 1:1. Ва ўсходняй зоне былі зафіксаваны такія вынікі: «Ніва» (Талачын)—«Прадцэнтр»(Віцебск) — 1:2, «Днепр» (Дуброўна)—«Дзецкасельскі» (Гарадок) — 0:6, «Газавік» (Віцебск)—ФК «Сянно» — 3:1.
УладзімірШык. Фота Антона Чаляя
Читайте также:
На ФОКе по улице Советской обновилась женская раздевалка, на очереди — мужская
Следующий матч — решающий. Продолжается борьба за Кубок области по футболу
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Миоры»—ФК «Поставы-ПМЦ» — 3:1