Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ»—ФК «Лепель» — 2:5

Спорт

Удача адвярнулася

ФК «Паставы-ПМЦ»—ФК «Лепель» — 2:5

Гэты матч для лепяльчан стаў юбілейным, сотым па ліку, у абласным першынстве, але турнірнага значэння не меў. А нашу каманду нават нічыя выводзіла на 8-е выніковае месца. Лепяльчане — трохразовыя чэмпіёны Віцебшчыны — разглядалі сустрэчу як важную гульнявую трэніроўку, хоць і прыехалі без паловы ігракоў асноўнага складу. У выніку выйгралі гледачы, якія ўбачылі адкрытую атакуючую гульню.

У першай палове сустрэчы на полі дамінавалі гаспадары, хоць ужо на 3-й хвіліне аказаліся ў ролі даганяючых. Першы гол у нашы вароты забіў Уладзіслаў Шамовіч. Асечка не засмуціла пастаўчан, якія сталі праводзіць хуткія, небяспечныя атакі. Неўзабаве наш найлепшы бамбар­дзір Андрэй Вілейта зраўняў лік. На правым флангу ў пастаўчан выдзяляўся паўабаронца Ула­дзімір Камісарчук. Ён мог вывесці гаспадароў наперад, але прабіў у штангу. Адвярнулася ўдача і ад яго маладога калегі Мікіты Давідоўскага.

Другі тайм наша каманда пачала без належнага настрою і канцэнтрацыі. Сапернік гэтым скарыстаўся і выйшаў наперад. Праўда, пастаўчанін А. Вілейта праз хвіліну зраўняў лік. У наступнай камбінацыі У. Камісарчук у чарговы раз не змог перайграць варатара лепяльчан. Сітуацыя на полі рэзка змянілася. Госці ўзмацнілі свой націск, а стомленыя пастаўчане заключны матч сезона завяршылі крыўдным паражэннем.

Два розныя таймы супраць Лепеля згулялі Хараў, Міснік (У. Дубін), Цітовіч, Голубеў, Пурлан, Камісарчук, Д. Зелянкевіч (М. Зелянкевіч), Карага (к), Павініч, Давідоўскі, Вілейта. У туры ў нашай групе астатнія паядынкі завяршыліся прадказальна: «Дарожнік-Мясакамбінат» (Орша)—ФК «Глыбокае» — 3:0, «Дзвіна» (Верхнядзвінск)—ФК «Міёры» — 1:5. Ва ўсходняй зоне барацьба была больш упартай: «Днепр»  (Дуброўна)—«Прадцэнтр» (Віцебск) — 3:2, ФК «Сянно»—«Ніва» (Талачын) — 4:2, «Дзецкасельскі» (Гарадок)— «Газавік» (Віцебск) — 0:2. Цяпер у першынстве пройдуць некалькі перанесеных матчаў і пачнецца барацьба за медалі. У фінальную шасцёрку пастаўчане, на жаль, не прабіліся.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ»—ФК «Глубокое» — 3:3
Чемпионат Витебской области по футболу. «Двина» (Верхнедвинск) — «Поставы-ПМЦ» — 0:3
Братья Тимофей и Матфей Ивановы добиваются высоких результатов в боксе



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.