Двое поставчан «променяли» ограничение свободы на реальный срок в исправительной колонии

Безопасность

А маглі заставацца на волі

Назваць 37-гадовага Сяргея Г. законапаслухмяным грамадзянінам немагчыма. 17 жніўня 2018 года судом Пастаўскага раёна ён асуджаны за крадзеж, здзейснены групай асоб, да пакарання ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў размеры 55 базавых велічынь; 7 кастрычніка 2019 года — за крадзеж, здзейснены паўторна групай асоб, — да абмежавання волі на тэрмін 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў даход дзяржавы ў размеры 1 158 руб. 41 кап.; 19 снежня 2019 года — за захоўванне матэрыяльных каштоўнасцей, заведама здабытых злачынным шляхам, — да абмежавання волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў размеры 1 158 руб. 41 кап.

Як бачыце, грамадзяніну была дадзена магчымасць заставацца на волі. Асуджанага паставілі на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, і ён быў абавязаны выконваць патрабаванні, якія заканадаўства прадугледжвае для асоб, што адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. У прыватнасці, ва ўстаноўленыя дні з’яўляцца ў інспекцыю для рэгістрацыі, з 19-ці да 6 гадзін, а таксама ў выхадныя дні і дзяржаўныя святы пастаянна знаходзіцца ў сваім жыллі або на прыдамавой тэрыторыі. Забаранялася ўжыванне алкагольных напіткаў. Устанаўліваліся і іншыя забароны або абмежаванні.

Гэта было падрабязна і даходліва растлумачана грама­дзяніну ў судзе і міліцыі. Але Сяргей Г. праігнараваў законныя патрабаванні. Ён неаднаразова ўжываў спіртныя напіткі на рабочым месцы і дома, скандаліў з жонкай, здаралася, што ў кантралюемы час адсутнічаў у сваім жыллі. Такія вольнасці не заставаліся незаўважанымі. Пастановамі начальніка аддзела міліцыі райвыканкама грамадзяніну аб’яўляліся вымовы, прымянялася і дысцыплінарная ізаляцыя тэрмінам на 4 сутак, у другі раз — на 5 сутак. Аднак гэта не дало ніякіх вынікаў. Урэшце Г. афіцыйна папярэ­дзілі аб крымінальнай адказнасці па арт. 415 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Але чалавек усё роўна не адумаўся — літаральна на трэці дзень адсутнічаў дома ў кантралюемы час.

Фінал такіх паводзін заканамерны: узбуджэнне крымінальнай справы і суд. Апошні прызнаў грамадзяніна Г. вінаватым ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выгля­дзе абмежавання волі і прыгаварыў яго да пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў, а таксама часткова дабавіў да гэтага тэрміну неадбытую частку пакарання ў выглядзе абмежавання волі і цалкам нявыкананую частку асноўнага пакарання ў выглядзе штрафу, назначаныя судом Пастаўскага раёна ад 19 снежня 2019 года. Такім чынам па сукупнасці прыгавораў Сяргею Г. назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год і 10 месяцаў з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў размеры 786 рублёў 91 капейка. Акрамя таго, у калоніі ён будзе прымусова праходзіць лячэнне ад алкагалізму.

Тое ж самае адбылося і з 44-гадовым Максімам М. За здзейсненыя злачынствы 4 чэрвеня 2019 года ён быў асуджаны судом Пастаўскага раёна да пакарання ў выглядзе 120 гадзін грамадскіх работ, а 20 лютага бягучага года — да абмежавання волі тэрмінам на 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пры пастаноўцы на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела міліцыі Пастаўскага райвыканкама грамадзянін быў азнаёмлены пад роспіс з парадкам і ўмовамі адбыцця пакарання. Аднак неаднаразова іх парушаў: ужываў спіртныя напіткі, адсутнічаў дома ў абазначаны час. Прынятыя міліцыяй адміністрацыйныя меры ўздзеяння на грамадзяніна не спынілі яго суп­рацьпраўныя паводзіны. У выніку Максім М. у чарговы раз трапіў пад суд. Ён прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання і асуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама да прымусовага лячэння ад алкагалізму.

 Наталля Максімовіч, суддзя



Читайте также:
На базе 1-го радиотехнического центра в/ч 25888 в Поставах прошли инструкторско-методические занятия
6 сентября в Поставах прошла культурно-общественная акция «За безопасную Беларусь!»
12 сентября — День работника органов предварительного следствия. Следователь Юлия Свирбутович



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.