Французы обследовали сохранность непригодных пестицидов в хранилище Поставского района

Экология

Каму перадаць пестыцыды?

Французам. Менавіта прадстаўнікі адной з фірм гэтай краіны нядаўна абследавалі захаванне непрыгодных пестыцыдаў у сховішчы нашага раёна.

–Пестыцыды прымяняюцца для барацьбы з пустазеллем, — расказваў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Лысёнак. — У гэтым сховішчы знахо­дзяцца тыя, тэрмін выкарыстання якіх даўно мінуў. Пры гэтым яны і цяпер уяўляюць пагрозу для прыроды і чалавека. Вырашыць праблему, магчыма, атрымаецца ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Устойлівае кіраванне стойкімі агранічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі». У сховішчы будуць працаваць прадстаўнікі французскай фірмы, якая займаецца ўтылізацыяй.

Прадстаўнікі французскай фірмы перад уваходам у сховішча пестыцыдаў

Накіроўваемся да склада. Ён герметычна зачынены. І толькі для таго, каб спецыялісты маглі туды зайсці і працаваць, памяшканне адчынілі. Прадстаўнікі з Францыі і кансультант праекта Юрый Кулік з Мінска экіпіруюцца ў спецвопратку, бяруць з сабой адпаведныя прыборы.

— Гэты праект, падрыхтаваны Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь па спецыяльнай праграме развіцця ААН, у нашай краіне рэалізуецца не першы год, — тлумачыў Юрый Кулік. — Яго асноўная мэта — экалагічна бяспечная ліквідацыя стойкіх арганічных забруджвальнікаў — непрыгодных пестыцыдаў, а таксама кандэнсатараў, трансфарматараў, якія адслужылі сваё і ўтрымліваюць поліхларыраваныя бінефілы. Праводзіць гэту работу трэба з выкарыстаннем сучаснага абсталявання, транспарту, упакоўкі і з захаваннем усіх тэхналогій і рэгламентаў. Сумеснымі намаганнямі робіцца ўсё для таго, каб актывізаваць распрацоўкі з прымяненнем сістэмнага падыходу да вырашэння гэтай праблемы.

Прадстаўнікі французскай фірмы праверылі стан упакоўкі, узялі пробы для больш дакладнага вызначэння кошту далейшай работы. За час рэалізацыі праекта ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва з Беларусі ў Францыю вывезена не адна партыя пестыцыдаў. Іх утылізацыя — самая актуальная праблема, якая патрабуе пастаяннай увагі эколагаў.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Чем агроусадьба «Ля Блакітных азёр» в д. Войшкуны привлекает многочисленных туристов?
Травница Ольга Спиридонова провела шестидневную фитошколу в Трабутишках. Интервью



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.