Где в Поставах появились три новые спортивные площадки?

Спорт

Тры новыя спартпляцоўкі будуць спрыяць фізічнаму развіццю дзяцей і падлеткаў Пастаўшчыны.

Начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Станіслаў Чымбург упэўнены, што такая сучасная інфраструктура павінна прысутнічаць у кожным мікрараёне нашага горада, у кожным аграгарадку. «Спорт і фізкультура з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця. Таму для іх папулярызацыі неабходна ствараць камфортныя ўмовы, што мы з задавальненнем і робім», — сказаў ён.

Месяц таму паміж дамамі №№19, 21, 23 і 24 у 5 гарадку  з’явілася пляцоўка з вулічнымі трэнажорамі. Аналагічныя турнікі новага ўзору ўстаноўлены ў мінулую пятніцу і ў 6 гарадку райцэнтра, каля дома №23 па вуліцы Зялёнай. Цяпер справа за работнікамі камунальнай службы, якім неабходна добраўпарадкаваць спартпляцоўку.

Аб’ект новай спартыўнай інфраструктуры ў хуткім часе адкрыецца і на тэрыторыі Навасёлкаўскай СШ. Тут хлопчыкі, якія жывуць у сельскай мясцовасці, змогуць далучыцца да гульні ў футбол. Пляцоўка для яе ўзводзіцца ў рамках сацыяльнага праекта «Банфэста — дзецям», які рэалізуецца па ўсёй краіне. Згодна з трохбаковым мемарандумам, Пастаўскі райвыканкам выдзеліў сродкі на падрыхтоўку фундамента, асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» — на ўстаноўку агароджы і варот, а Тураўскі малочны камбінат паклапаціўся пра ўкладку штучнага пакрыцця. А каб спартыўная пляцоўка ў Навасёлках выкарыстоўвалася на поўную моц, у хуткім часе тут будзе дзейнічаць секцыя футбола.

Вераніка Філановіч



Читайте также:
Чемпионат Витебской области по футболу. «Двина» (Верхнедвинск) — «Поставы-ПМЦ» — 0:3
Братья Тимофей и Матфей Ивановы добиваются высоких результатов в боксе
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ»—ФК «Лепель» — 2:5



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.