Вытворчасць – безадходная
Івана Грудзько калегі з дрэваапрацоўчага цэха «Смалярня» лічаць ветэранам. Ён працуе тут з дня адкрыцця вытворчасці, а гэта 15 гадоў. Аператар лесапільнай машыны ўважліва сочыць за працэсамі распілоўкі драўніны, абразання дошак. Абсталяванне вядомай славенскай фірмы «Мебар» працуе надзейна, станочнікі — вопытныя. Сярод іх Аляксандр Смятанка, які добрасумленна выконвае свае абавязкі, кантралюе якасць прадукцыі.
Агульнымі намаганнямі ўдаецца дабівацца нядрэнных вынікаў. За месяц цэх выпускае ў сярэднім 1 700-1 970 кубічных метраў піламатэрыялаў. 75-80% з іх адгружаюць на экспарт — у Літву, Латвію, Румынію. На ўнутраным рынку асноўныя спажыўцы — прадпрыемствы і арганізацыі раёна, вобласці, насельніцтва. Гарбыль перапрацоўваецца ў шчапу для патрэб жыллёва-камунальнай гаспадаркі і часткова ідзе на экспарт. Рэалізуюцца і апілкі. Так што вытворчасць — безадходная.
Чатыры гады таму праведзена мадэрнізацыя цэха. Усе працэсы максімальна аўтаматызаваныя. Сучасныя рацыянальныя прыёмы значна павысілі эфектыўнасць работы, а галоўнае — бяспеку. З пачатку года на ахову працы лясгасам выдаткавана 65 100 рублёў. 44 810 з іх патрачана на набыццё спецадзення, спецабутку і іншыя сродкі індывідуальнай аховы. Дадаткова 24 660 рублёў выплачана людзям у якасці кампенсацыі за работу ў неспрыяльных умовах.
Анна Анішкевіч. Фота аўтара
Читайте также:
80-летняя Людмила Копылова отдыхает душой и набирается сил в деревне Петраги
Сегодня — День работников леса. Валерий Лещик работает вальщиком леса 17 лет
Сегодня — День работников леса. В Половском лесничестве выращивают лес и сад медоносов