«Какое счастье, что мы еще вдвоем!» Ветеран труда Олег Павинич и его жена Наталья вместе 58 лет

Общество

На роднай зямлі

Прозвішча ветэрана працы Алега Максімавіча Павініча з вёскі Рабекі занесена ў хранікальна-дакументальную кнігу «Памяць. Пастаўскі раён». У 1978 годзе ветэран удастоены ордэна Працоўнай Славы III ступені. І пры сустрэчы я спытала, за што такая ўзнагарода.

— У тыя гады наш калгас «Ленінскі шлях» атрымліваў добрыя ўраджаі. Мы, механізатары, дабіваліся высокіх паказчыкаў, — успамінаў Алег Максімавіч. — Дзяржаўныя адзнакі атрымалі некалькі чалавек. Стараліся ўсе.

Толькі афіцыйна ўлічаны працоўны стаж Алега Павініча складае 45 гадоў. Насамрэч ён значна большы. Быў трактарыстам, камбайнерам, вадзіцелем. На панадворку і зараз стаіць трактар «Беларус». Купіў спісаны, адрамантаваў, і сталёвы конь стаў прыгодны да эксплуатацыі. Максімавіч узорвае ім агарод, косіць бульбоўнік. Шкадуе, што абодвух зяцёў «Беларус» зусім не цікавіць. А яшчэ больш — пра тое, што ў самога слабее здароўе і ўжо цяжкавата ўпраўляцца на трактары.

58 гадоў разам Алег Максімавіч і Наталля Сяргееўна Павінічы

— Але якое шчасце, што мы яшчэ ўдваіх! — радуецца жонка Наталля Сяргееўна. — Вы толькі ўявіце, нашай сям’і сёлета споўнілася 58 гадоў! Абое нара­дзіліся і выраслі ў Рабеках. Алег на пяць гадоў старэйшы за мяне, але разам хадзілі на танцы, гулялі цярэшкі і маёўкі. Муж усё жыццё працаваў у калгасе, я — паш­тальёнам. Жывём дружна, паважаем адно аднаго. І дачок вучым, каб былі мудрымі ў сям’і, умелі змаўчаць, калі трэба — саступіць.

Ля дома Павінічаў мноства разнастайных кветак. Прычым даглядае іх у асноўным Наталля Сяргееўна, бо ў дачок, якія жывуць з сем’ямі ў Паставах і займаюцца прадпрымальніцтвам, сваіх клопатаў хоць адбаўляй. Але да бацькоў наведваюцца, дапамагаюць, умеюць стварыць для іх свята.

— Мне ў радасць працаваць на кветніках, — гаварыла жанчына. — Вельмі люблю прыгажосць. — Хапае нам з Алегам працы і ў агародзе. Хочацца ўсё па-гаспадарску дагледзець, атрымаць добры ўраджай.

Павінічы ўспаміналі гады свайго дзяцінства і маладосці, параўноўвалі той час з сённяшнім днём. І заключылі: «Цяперашняму пакаленню толькі жыць ды радавацца. Маладыя маюць усё для шчасця. І так шкада, што многія не цэняць гэтага, не задумваюцца, як дорага, калі над роднай зямлёй мірнае неба».

Як не пагадзіцца з гэтымі словамі?

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
Все добываем собственными руками! Работа на даче приносит семье Немчинских пользу и удовольствие
Команда Поставского ЖКХ заняла 3-е место в конкурсе профмастерства «Рабочий зеленого строительства»
Посмотрите, как красиво на территории Лынтупского ОКП для граждан пожилого возраста и инвалидов ТЦСОН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.