Стаўка – на азімыя
На ўскрайку поля каля Мажэек стаяў загрузчык зерня. Адзін за адным рухаліся трактары с сеялкамі, з якіх сыпаліся роўнымі радамі яркія зярняткі — у глебу загортвалася насенне пшаніцы. На ўчастку праведзена меліярацыя, таму ёсць дзе разгарнуцца тэхніцы.
Аляксей Власаў і Уладзімір Банькоўскі на жніве шчыравалі на камбайнах, намалацілі адпаведна 1 638 і 1 233 тоны збожжа. А калі завяршылі ўборку, сталі рыхтавацца да закладкі ўраджаю наступнага года. Віктар Нікалаеў яшчэ ў жніўні ў сціслыя тэрміны адзін пасеяў на 265 гектарах азімы рапс, які ўжо радуе дружнымі ўсходамі. Віктар працуе на трактары з 6-метровай сеялкай, работу ведае дасканала, таму і дабіваецца высокіх вынікаў. Усе тры механізатары сяўбой займаюцца не першы год, падыходзяць да яе адказна, строга захоўваюць тэхналагічны працэс, разумеюць, што ад іх у вялікай ступені залежыць, наколькі важкім будзе хлебны каравай у наступным годзе.

— У нас кожная хвіліна на ўліку, — гаварылі. — Восеньскае надвор’е непрадказальнае. Таму і рупімся, імкнёмся штодзень перавыконваць даведзеныя нормы.
У ААТ «Хацілы-агра» азімыя, згодна з планам, зоймуць 1 800 гектараў. Каб зямля на наступны год парадавала добрым ураджаем, перш чым сеяць, тут уносяць калійныя ўдабрэнні і арганіку. На гэтай рабоце стараюцца Іван Чашун, Анатолій Мезін. На ворыве на энерганасычаных трактарах з плугамі занятыя Мікалай Чашун, Андрэй Малец-малодшы, Аляксандр Буча, Аляксандр Сарока. На перадпасяўной падрыхтоўцы глебы рупяцца з дыскамі Андрэй Малец-старэйшы, Павел Валодзька, Міхаіл Ярашэвіч, Уладзіслаў Як’ян.

Сёлета ў ААТ «Хацілы-агра» атрымалі рэкордны ў вобласці ўраджай зерневых і зернебабовых — 72,6 цэнтнера з гектара. Такога выніку ў не вельмі спрыяльны сельскагаспадарчы год дасягнулі, дзякуючы правільнаму падбору земляў, нарошчванню аб’ёмаў запраўкі глебы арганікай і мінеральнымі тукамі, зладжанай рабоце ўсяго калектыву.
Цяпер закладваецца аснова будучага ўраджаю. Стаўка робіцца на азімыя культуры, бо яны ніколі не падводзяць і даюць высокія намалоты. Згодна з інфармацыяй райсельгасхарчу на 7 верасня, у ААТ «Хацілы-агра» азімымі засеяны 21 працэнт планавай плошчы. Гэта найлепшы паказчык у раёне.
Анна Анішкевіч. Фота аўтара
Читайте также:
Один из самых молодых комбайнеров района Илья Боровко показал себя на нынешней жатве
Жатва успешно финишировала. Актуальное интервью с Татьяной Андреевой
Я была согласна на любую работу… Техник-осеменатор ОАО «Хотилы-агро» Ольга Шпаковская