Нарадзілася 15 сакавіка 1988 года ў г.п. Лынтупы. Закончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Нямецкая мова», Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і магістратуру акадэміі, атрымаўшы спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне ў сацыяльнай сферы».
Працоўную дзейнасць пачала ў 2009 годзе інжынерам-электроншчыкам Пастаўскай гімназіі. Потым працавала там і ў СШ №1 настаўнікам інфарматыкі. З 2014 года з’яўлялася другім, а з 2018-га — першым сакратаром райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
1 верасня 2020 года загадам начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама па ўзгадненні з галоўным упраўленнем па адукацыі Віцебскага аблвыканкама назначана на пасаду дырэктара СШ №3.
Читайте также:
Кішко Ірына Рычардаўна – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Дунілавіцкая яслі-сад–сярэдняя школа»
Актуальное интервью с начальником отдела по образованию райисполкома Павлом Трава
На августовской конференции педагоги Поставщины определили основные направления работы