На базе 1-го радиотехнического центра в/ч 25888 в Поставах прошли инструкторско-методические занятия

Приграничье

Каб якасна выконваць задачы

2 верасня на базе 1-га радыётэхнічнага цэнтра воінскай часці 25888 у Паставах былі арганізаваны інструктарска-метадычныя заняткі. Іх правёў начальнік упраўлення радыётэхнічных войскаў камандавання ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Уладзімір Ермаловіч.

На занятках прысутнічаў увесь камандны састаў радыётэхнічных войскаў краіны — каман­дзіры брыгад, батальёнаў, цэнтраў і вузлоў.

— Такая вучоба праводзіцца штоквартальна, — адзначыў Уладзімір Ермаловіч. — Яе асноўныя мэты — павысіць узровень прафесійнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых, удасканаліць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі ў падрыхтоўцы асабовага складу і ваеннай тэхнікі, якія дазволяць узмацніць ахову паветранай прасторы. Мы прааналізавалі выкананне задач баявога дзяжурства, па баявой падрыхтоўцы, баявой мабілізацыйнай гатоўнасці. Таксама выявілі асноўныя недахопы ў рабоце за апошнія тры месяцы і ўстанавілі іх прычыны, абмеркавалі шляхі вырашэння праблемных пытанняў.

Былі заслуханы камандзіры. Яны бываюць у розных падраз­дзяленнях радыётэхнічных вой­скаў і бачаць, як выконваюцца баявыя дзяжурствы, аблугоўваецца ўзброеная ваенна-спецыяльная тэхніка і захоўваецца ваенна-тэхнічная маёмасць, як падрыхтаваны разлікі, асабовы склад. І вельмі важна, што падчас такіх заняткаў у нас ёсць магчымасць падзяліцца вопытам. Гэта таксама спрыяе таму, каб у далейшым больш якасна выконваліся пастаўленыя задачы па ахове паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
Постельное, посуда, массажёры… Мошенники зовут людей на презентации и заставляют оформить кредит
Велосипедные прогулки. Залог успешных и безопасных поездок на велосипеде
Витебскоблводоканал проводит рейды для выявления незаконного водопотребления



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.