На прямую линию председателя райисполкома Сергея Чепика обратилось 7 человек

Местная власть

Не толькі скаргі і просьбы

У мінулую суботу прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Пастаўшчыны правёў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. На працягу трох гадзін з просьбамі, пытаннямі і пажаданнямі да кіраўніка раёна звярнуліся 7 чалавек.

Першай патэлефанавала пенсіянерка з Лынтуп. Яна папрасіла звярнуць увагу на работу сельскага Дома культуры — маўляў, там амаль не праводзіцца ніякіх мерапрыемстваў і туды ніхто не ходзіць. Акрамя таго, непакоілася, што пасля скарачэння загадчыцы лынтупскага філіяла ТЦСАН Алены Валасевіч пагоршыцца работа аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

«Мы абавязкова вывучым сітуацыю і разбяромся. Упэўнены, усё будзе добра», — адказаў Сяргей Чэпік. Ужо ў панядзелак у Лынтупах пабывалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Седзюкевіч і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Лойка, якія наведалі названыя аб’екты і пагутарылі з людзьмі.

Жыхарку Пастаў не задавальняе расклад руху аўтобуса на Сасноўшчыну. Ён бывае там толькі ў другую і чацвёртую сераду месяца. У астатнія дні жыхары гэтай вёскі, а таксама Баранавічаў, Захараўшчыны, Савічаў, Казічоў, Бакавічаў і Гогава не маюць магчымасці дабрацца ў горад. Жанчына прасіла аднавіць рэйс па нядзелях, як было раней, каб вяскоўцы маглі трапіць на рынак або ў царкву. Разабрацца ў пытанні даручана кіраўніцтву пастаўскага ўчастка АТП №16 г. Глыбокае.

Яшчэ адна гараджанка, якая пражывае па завулку Ленінскім, выказала незадаволенасць тым, што ноччу не гараць вулічныя ліхтары (яны выключаюцца ў 23 гадзіны і ўключаюцца каля 4-х раніцы). Таксама прасіла заасфальтаваць завулак Ленінскі. Ёй растлумачана, што на тое, каб асвятляць горад ноччу і пакласці асфальт на ўсіх вуліцах, у бюджэце няма грошай.

Пастаўчанка з вуліцы Горкага звярнулася да старшыні райвыканкама з просьбай засыпаць ямы на дарозе ў вёсцы Кундры, жыхар вёскі Рагонішкі пытаўся, ці магчыма заасфальтаваць участак дарогі ад Лынтуп да мяжы з Мядзельскім раёнам, а жыхар Мінска ўказаў на нездавальняючы стан будынка Пастаўскага аўтавакзала (ён патрабуе касметычнага рамонту). Па першым з гэтых пытанняў дадзены даручэнні адпаведным службам і арганізацыям, па двух астатніх — растлумачэнні падчас прамой лініі. Завяршылася яна званком жыхаркі вуліцы Касманаўтаў Наталіі Федаровіч, якая падзякавала кіраўніку раёна за вырашэнне ўзнятага раней пытання.

Алена Шапавалава



Читайте также:
21 августа Поставы посетил министр экономики Республики Беларусь Александр Червяков
26 августа в райисполкоме прошел открытый диалог «Молодежь — будущее Беларуси»
В райисполкоме обсудили вопросы семейной неблагонадежности и оказания помощи таким семьям



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.