На заседании райисполкома обсудили работу Новоселковского сельского совета

Общество

У навасёлкаўцаў ёсць чаму павучыцца

На пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося на мінулым тыдні, абмеркавана работа Навасёлкаўскага сельскага Савета па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва на падведамнай тэрыторыі.

На згаданым Савеце ўвага раённай улады спынена невыпадкова — у навасёлкаўцаў ёсць чаму павучыцца іншым. Што і падкрэсліў у пачатку размовы кіраўнік раёна Сяргей Чэпік. А старшыня сельскага Савета Канстанцін Мядзведзеў праінфармаваў прысутных пра зробленае.

Дарога да Навасёлкаўскай амбулаторыі

Што ж уяўляе сабой сельсавет? Яго тэрыторыя займае 16 258 гектараў. У 47 населеных пунктах пражывае 1 396 чалавек. З іх 773 працаздольнага ўзросту, 438 — пенсійнага, 110 — дзеці і падлеткі да 18 гадоў. Каля 400 чалавек занята ў ААТ «Навасёлкі-Лучай», астатнія — ва ўстановах медыцыны, адукацыі, культуры, гандлю і іншых. Працуюць агульнаадукацыйная і музычная школы, дзіцячы сад, амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, 2 фельчарска-­акушэрскія пункты, цэнтр культуры і сельскі клуб, бібліятэка, аддзяленне паштовай сувязі, комплексны прыёмны пункт, 7 магазінаў. Аказвае паслугі УП ЖКГ.

Сёлета палепшылі жыллёвыя ўмовы 5 сем’яў, 4 з іх — мнагадзетныя. Працягваецца рэканструкцыя жылых памяшканняў, якія знахо­дзяцца на балансе ААТ «Навасёлкі-Лучай». Вядзецца будаўніцтва за кошт уласных сродкаў грама­дзян. Адбылася працэдура грамадскага абмеркавання будаўніцтва 3-х шматкватэрных жылых дамоў у аграгарадку Навасёлкі. Многае робіцца па добраўпарадкаванні: зносяцца старыя дамы, якія пусту­юць, праводзяцца суботнікі па ўборцы несанкцыянаваных звалак, наводзіцца парадак каля адміністрацыйных будынкаў і домаўладанняў, на могілках, абкошваецца трава, фарбуюцца агароджы, высаджваюцца дрэвы і дэкаратыўныя кустарнікі.

Магазін і кафэ «На Набярэжнай»

Адметна тое, што ў вырашэнні пытанняў забеспячэння годных умоў не толькі для працы, але і для жыцця актыўна ўдзельнічае сельгаспрадпрыемства. Дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Шымчык асабіста праяўляе пастаянны клопат як пра сённяшніх работнікаў, так і пра тых, хто знаходзіцца на пенсіі. Ужо шмат гадоў пенсіянеры ў гадавыя святы атрымліваюць ад гаспадаркі прадуктовыя наборы. А як выгадна людзям вырошчваць для сваіх патрэб зерневыя і бульбу ў палях севазвароту!

Але не працай адзінай жывуць вяскоўцы. Шмат падзей адбываецца ў культурнай прасторы. Сёлета на адміністрацыйным будынку ААТ «Навасёлкі-Лучай» адкрылі мемарыяльную дошку, якая ўшаноўвае памяць былога старшыні калгаса імя Суворава Алега Валодзькі, у памяшканні школы абсталявалі музей работ знакамітай вышывальшчыцы Ліліі Зарэцкай. Надоўга запомніцца ўдзельнікам і гледачам «Зорны баль» для пар ва ўзросце 50 плюс. Праводзяцца тэматычныя вечары, дыскатэкі, забаўляльна-гульнявыя праграмы для моладзі, святы вёсак. У Навасёлках адкрылася цудоўнае кафэ, якое стала прыцягальным для адпачынку месцам.

Абноўленыя дамы ў Коўзанах

Старшыня сельскага Савета падрабязна прааналізаваў дзейнасць усіх устаноў адукацыі, аховы здароўя, гандлю, культуры, сувязі і іншых, работу са зваротамі грамадзян.

Па абмеркаваным пытанні райвыканкамам прынята рашэнне, у якім пастаўлены канкрэтныя задачы як перад сельвыканкамам, так і перад суб’ектамі, што размешчаны на тэрыторыі сельсавета і ажыццяўляюць жыццезабеспячэнне насельніцтва.

Фаіна Касаткіна
Фота Анны Анішкевіч



Читайте также:
10 сентября в райисполкоме провели круглый стол по профилактике суицидов
Кто и на каких условиях может получить субсидию на развитие собственного дела?
Натуральные продукты. В микрорайоне строителей открылся новый магазин ОАО «Новоселки-Лучай»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.