«Натуральные продукты». В микрорайоне строителей открылся новый магазин ОАО «Новоселки-Лучай»

Важное Общество

Магазін адкрыўся ў райцэнтры па вуліцы Ленінскай, у мікрараёне будаўнікоў. Раней памяшканне, дзе ён размясціўся, арандаваў індывідуальны прадпрымальнік. А калі закрыў сваю справу, ААТ «Навасёлкі-Лучай» выкупіла гандлёвы павільён, пераабсталявала яго на свой густ, завезла тавар, і ў мінулую пятніцу адбылося адкрыццё фірменнага магазіна.

Па традыцыі спачатку прапанавалі прадэгуставаць прадукцыю: салёнае сала, гарачыя каўбасы. Частавалі таксама цукеркамі, пячэннем, шампанскім.

Прадаўцы Алеся Завіша і Аксана Мядзюха

— Якая смаката! — ацэньвалі жанчыны сала. — А каўбаса — пальчыкі абліжаш!

— Каштуйце, каштуйце, — запрашалі пакупнікоў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі Славамір Шапель і юрысконсульт Алёна Махніс.

— Гэта наш восьмы фірменны магазін, — расказваў Славамір Шапель. — Паспяхова працуюць такія гандлёвыя кропкі ў Навасёлках, Варапаеве, Відзах, Лынтупах, Паставах. Рэалізуем тое, што вырошчваем у гаспадарцы, — свініну, ялавічыну, мясныя вырабы з іх, паўфабрыкаты. Прадукцыя карыстаецца попытам.

А ў гэты час, хоць і маюць вопыт работы ў гандлі, хваляваліся за прылаўкам прадаўцы Аксана Мядзюха і Алеся Завіша.

— Столькі найменняў тавару! — гаварылі яны. — Трэба добра запомніць, дзе што выкладзена на вітрынах, якія цэны. І пры гэтым не забываць усміхацца, ветліва абслугоўваць наведвальнікаў.

Як толькі дзверы магазіна адчыніліся, людзі запоўнілі яго поўнасцю. Нехта браў толькі мясныя вырабы, нехта разам з імі набываў хлеб, малако. Некаторыя выходзілі з пустымі сумкамі, тлумачачы: «Асартымент вывучылі, падыдзем пазней, калі не будзе чаргі».

— Гэты магазін для нас — сапраўдны падарунак, — дзяліліся радасцю пакупнікі. — Прадукцыю, якую прапануе ААТ «Навасёлкі-Лучай», ацанілі даўно. Але, каб набыць яе, трэба было ­ехаць­ на рынак «Гарызонт» або ў 5 гарадок, дзе таксама працуюць гандлёвыя павільёны гаспадаркі. Цяпер навасёлкаўскія вырабы ў крокавай даступнасці. Тут шырокі асартымент і каўбасных вырабаў розных вытворцаў, бакалеі, марской рыбы.

— Але гэты тавар ёсць у кожным магазіне, — парыравалі іншыя і дадавалі: — А вось такога смачнага мяса няма нідзе, яно заўсёды свежае і высокай якасці. Навасёлкаўскае — самае натуральнае.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Сегодня — День работников леса. Владимир Савельев — машинист трелевочной машины
6 сентября Белорусскому республиканскому союзу молодежи исполнилось 18 лет
Каждый год поставчане отправляются в 145-километровое путешествие на плотах



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.