Баравік на сяўбу?
Веліканы вырастаюць не толькі на градках, але і ў лесе. «Вышыня гэтага баравіка — 27 сантыметраў і такі ж дыяметр шапкі, вага — больш за 1 кілаграм, — расказваў пра свой лясны трафей жыхар райцэнтра Казімір Кішко. — Зразумела, што выкарыстоўваць у ежу не будзем. Баравік, так бы мовіць, насенны (смяецца — аўт.). Паспрабую высеяць споры. Можа, з часам і на дачы вырастуць».

Як прызнаўся аматар ціхага палявання, такога кайфу ад збору белых грыбоў, як сёлета, ён даўно не атрымліваў. Штодня прыносіць па 100 штук і больш. Прычым які ні зрэжа — здаровы.
Зрэшты, зараз з кім ні сустрэнешся, амаль усе толькі і гавораць пра баравікі. А колькі здымкаў і відэа ў сацыяльных сетках! Сапраўды, год надзвычай багаты на каштоўныя грыбы. І толькі хворы або гультай ці зусім абыякавы да лясных дароў чалавек можа застацца ні з чым.
Фаіна Касаткіна. Фота аўтара
Читайте также:
Сбор клюквы в Поставском районе разрешается с 6 сентября
Андрей Смирнов и Александр Анкудович спасли селезня от неминуемой смерти
Странные шарики на листьях дуба. Что это такое?