Праздник улыбок и встречи со школой. День знаний прошел в школах Поставщины

Главное Образование

Сёлета за школьныя парты на Пастаўшчыне селі 3 550 вучняў, 380 з іх — першакласнікі. 

З нагоды Дня ведаў і пачатку новага навучальнага года ва ўсіх установах адукацыі адбыліся традыцыйныя ўрачыстыя лінейкі. На іх прысутнічалі прадстаўнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікі працоўных калектываў.

Карэспандэнт «ПК» пабывала на свяце першага званка ў Навасёлкаўскай сярэдняй школе. Павіншаваць з пачаткам новага навучальнага года вучняў, настаўнікаў і бацькоў прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Шымчык, старшыня мясцовага сельскага Савета Канстанцін Мядзведзеў.

Прыгожа апранутыя, з букетамі кветак вучні выстраіліся на лінейку. Асабліва хваляваліся адзінаццацікласнікі і першакласнікі. І адны, і другія чыталі вершы, прысвечаныя школе, настаўнікам. Першакласнікі, а іх сёлета 12, атрымалі падарункі ад старшакласнікаў і раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Абноўленымі сустрэлі вучняў класы. Члены вучнёўскай брыгады і работнікі школы пафарбавалі сцены і падлогу, бацькі паклеілі шпалеры. Больш за 600 квадратных метраў дахавага пакрыцця замяніла брыгада са «СтройХома». Сродкі на рамонт даху выдзелены з раённага бюджэту. А памяняць вокны ў кабінеце інфарматыкі дапамагло кіраўніцтва ААТ «Навасёлкі-Лучай».

Дзякуючы створаным у гаспадарцы ўмовам працы і жыцця, павялічваецца і колькасць вучняў у школе. Сёлета іх 131. Маладыя сем’і прыязджаюць у асноўным у добраўпарадкаваныя дамы ў Коўзанах. Адсюль, а таксама з Лучая, Старога Двара арганізаваны падвоз дзяцей на заняткі. З гэтага навучальнага года будуць задзейнічаны два школьныя аўтобусы.

Ключы ад новага аўтобуса дырэктару школы Валянціне Пяткевіч на лінейцы ўрачыста ўручыў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік і паабяцаў па­садзей­нічаць у абсталяванні спартыўнай пляцоўкі. Кіраўнік раёна пажадаў вучням паспяховай вучобы, выпускнікам нагадаў пра важнасць адказнай падрыхтоўкі да экзаменаў і правільнага выбару будучай прафесіі, заклікаў іх вяртацца на родную зямлю і быць ёй карыснымі. Сяргей Васільевіч таксама падзякаваў педагогам за глыбокія веды, якія яны даюць вучням (86 працэнтаў сёлетніх выпускнікоў школы паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы), годнае выхаванне падрастаючага пакалення. Пра тое, што ў гаспадарцы будуць рады кожнаму, хто пажадае тут працаваць, гаварыў і Юрый Шымчык.

Права паклікаць усіх на заняткі залівістым званком было дадзена адзінаццацікласніку Паўлу Сініцу і першакласніцы Маі Шаршнёвай. На першым уроку пад назвай «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі» настаўнікі і вучні абмяркоўвалі дасягненні нашай краіны, раёна, гаспадаркі, значэнне малой радзімы ў жыцці чалавека.

Наперадзе цікавыя ўрокі і шумныя перапынкі, захапляльныя мерапрыемствы і хваляванні перад экзаменамі, а таксама новыя перамогі.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Актуальное интервью с начальником отдела по образованию райисполкома Павлом Трава
На августовской конференции педагоги Поставщины определили основные направления работы
Казлоўская Вераніка Леанідаўна – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Паставы»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.