Районный Дом культуры открыл новый творческий сезон (фото, видео)

Важное Культура

Адкрылі новы творчы сезон

Сёлетняя пандэмія ўнесла сур’ёзныя карэктывы ў работу раённага Дома культуры. З-за небяспекі заражэння каранавірусам тут амаль паўгода не праводзіліся мерапрыемствы, разлічаныя на шырокае кола гледачоў. Таму канцэрт, які адбыўся 20 верасня, стаў доўгачаканай падзеяй як для публікі, так і для артыстаў.

У фае РДК у той дзень працавала выстава малюнкаў, падрыхтаваная навучэнцамі дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера, была арганізавана фотазона, праводзілася забаўляльная праграма з роставымі лялькамі. Таму творчы настрой гасцям быў забяспечаны яшчэ да пачатку канцэрта, які называўся «Любімым гледачам».

— У нашых сустрэчах быў вялікі перапынак, — гаварыла са сцэны вядучая Алена Слядзеўская. — Але гэта не значыць, што работа Дома культуры спынялася. Гэта бачна нават па яго абноўленай тэрыторыі — дагледжанай, сучаснай. А што да творчасці, то мы ў апошні час былі вымушаны шукаць новыя формы работы. Шмат працавалі анлайн: стварылі YouTube-канал Дома культуры, старонкі ў сацсетках і дзяліліся там з усімі жадаючымі запісанымі відэа творчых нумароў, канцэртаў і фільмамі. За гэты час, бе­зумоўна, паспелі засумаваць па гледачах і «жывых» выступленнях, таму сёння прапануем навярс­таць упушчанае.

Вядучая таксама прыгадала, што вясной, калі эпідэміялагічная абстаноўка была найбольш складанай, пастаўскія артысты зрабілі відэазапісы некалькіх песень, прысвечаных медыцынскім работнікам. Іх назвы — «Просто спасибо» і «Спасибо вам, врачи» — гавораць самі за сябе. Падчас нядзельнага канцэрта яны ўпершыню прагучалі з вялікай сцэны. Усе медработнікі, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, яшчэ раз пачулі ў свой адрас словы ўдзячнасці, а таксама атрымалі ў падарунак сувеніры ў выглядзе сэрцаў.

Яшчэ адзін блок нумароў быў прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На сцэну выйшлі народны хор ветэранаў, Пётр Кароль, танцавальны калектыў «Карамелькі».  Творчымі выступленнямі ў той дзень парадавалі таксама Дамініка Борыс, Ганна Антух, Людміла Логінава, Яна Крыстуціс, Арсеній Леўшын, узорная цыркавая студыя «Каскад», народная эстрадная група «25 плюс-мінус» і іншыя. А народны лялечны тэатр «Вытварашкі» падрыхтаваў для самых маленькіх гледачоў невялікую забаўляльную праграму з клоўнамі, парадам-але роставых лялек і танцавальнай размінкай.

— На наступныя месяцы ў нас запланавана шмат мерапрыемстваў: «Шоу першакласнікаў», традыцыйны асенні рок-фестываль, урачыстасці да Дня маці, прафесійных свят і іншыя. Але гэта не значыць, што мы спыняем працу на нашым YouTube-канале, на старонках у «Аднакласніках», Instagram. Там можна паглядзець ранейшыя матэрыялы, у тым ліку ролікі пра нашы творчыя калектывы. Будуць з’яўляцца новыя відэа- і фотасправаздачы. Як паказала практыка, інтэрнэт — выдатная магчымасць стаць яшчэ бліжэй да гледача, — расказала дырэктар раённага Дома культуры Ала Чарнюк.

Іна Сняжкова
Фота і відэа Наталлі Налей



Читайте также:
Телеканал «Беларусь-3» снял передачу о гутской народной игре «Яшчар»
Ему исполнилось бы 65… Вечер памяти Алеся Костеня провели в районном краеведческом музее
Лучший публицист страны. Игорь Прокопович — лауреат Национальной литературной премии



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.