Сегодня — День работников леса. В Половском лесничестве выращивают лес и сад медоносов

Важное Общество

Яго ўладанні займаюць амаль 13 тысяч гектараў. Частка іх размешчана на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна, частка — на тэрыторыі нашага. Вялікія плошчы забалочаныя і цяжкадаступныя. На іх добра родзяць журавіны, лясгасаўцы вырошчваюць буякі. І ўсё ж балоты — гэта дадатковыя цяжкасці пры доглядзе пасадак, нарыхтоўцы і вывазцы драўніны. Лясны фонд штогод папаўняецца новымі насаджэннямі.

У лясніцтве працуюць 22 чалавекі, 7 з іх — леснікі. Яны ў першую чаргу сочаць за санітарным станам лесу, ахоўваюць яго ад пажараў, шкоднікаў і бра­каньераў. 18 гадоў калектыў узначальвае Аляксандр Дзіковіч. Лесніком быў яго бацька, які вучыў, што лес — гэта зялёнае золата. Ад яго і сын навучыўся любіць прыроду і разумець яе. Спачатку закончыў Полацкі лясны тэхнікум, затым — Мінскі тэхналагічны інстытут. Доўгі час працаваў у Варапаеўскім лясніцтве, у тым ліку ляснічым. Потым яму даверылі кіраваць Полаўскім лясніцтвам. У лясгасе працуе і сын Аляксандра Веня­дзіктавіча.

— У лесе адзін — не воін, — гаварыў ляснічы. — Усё, што ў нас ёсць, заслуга калектыву. Кожны ўносіць свой пасільны ўклад, і кожнаму дрэвы даюць сілы. Мне пашанцавала з памочнікам: Юрый Навумец — вопытны ў справах лясной гаспадаркі, адказна адносіцца да выканання сваіх абавязкаў, своечасова і якасна выконвае пастаўленыя задачы. З ім можна параіцца па любым пытанні.

Доўгі час «фішкай» лясніцтва быў пчальнік. Затым па ўзгадненні з Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на дагаворнай аснове яго перадалі сялянскай фермерскай гаспадарцы «Мядовая сям’я», якая мае добрыя напрацоўкі ў галіне пчалярства. Гэта кампанія палічыла спрыяльнымі ўмовы ўтрымання пчол на тэрыторыі Полаўскага лясніцтва і размясціла тут больш за 300 пчоласем’яў. Каб ім было з чаго збіраць мёд, амаль на 2,5 гектара леснікі заклалі сад меданосаў, дзе высаджаны клёны, ліпы розных відаў, каштаны, глог. Яшчэ ледзь не на 10 гектарах сеюць грэчку, баркун, мардоўнік.

На тэрыторыі лясніцтва ёсць водна-балотны заказнік «Янка». Яго плошча амаль 6 000 гектараў. У заказніку забаронены ўсе віды высечак, можна ажыццяўляць толькі санітарныя і ліквідоў­ваць захламленасць. Тут знахо­дзіцца самае вялікае ў Беларусі верхавое водападзельнае балота Далбенішкі. Значная частка заказніка аб’яўлена тэрыторыяй, важнай для птушак. А сустракаюцца тут віды, якія занесены ў Чырвоную кнігу: чорны бусел, шэры журавель, бугай і іншыя.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Какое счастье, что мы еще вдвоем! Ветеран труда Олег Павинич и его жена Наталья вместе 58 лет
Иван Грудько работает в деревообрабатывающем цеху «Смолярня» со дня открытия производства
Сегодня — День работников леса. Валерий Лещик работает вальщиком леса 17 лет



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.