Сегодня — День работников леса. Валерий Лещик работает вальщиком леса 17 лет

Важное Общество

Хутка, дакладна і акуратна працуе вальшчык лесу Валерый Лешчык.

Паназіраць за яго работай у лесе камусьці з пабочных асоб наўрад ці ўдасца. Згодна з тэхнікай бяспекі, на дзялянцы могуць знаходзіцца толькі тыя, хто мае непасрэднае дачыненне да нарыхтоўкі драўніны. А вось на спаборніцтвах сярод вальшчыкаў палюбавацца адточанымі дзеяннямі прафесіянала можна. Праўда, сёлета ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй яны не праводзіліся. Затое ў мінулыя гады Валерый удзельнічаў у іх пастаянна, дэманстраваў віртуознае валоданне пілой і дадому заўсёды вяртаўся пераможцам.

Вальшчыкам працуе 17 гадоў. Гэту прафесію лічыць выключнай, бо цяпер на дзялянках асноўных высечак работы вядуцца сучаснай лесанарыхтоўчай тэхнікай. А вось на рубках догляду да кожнага дрэва патрэбны індывідуальны падыход, і тут без вальшчыка не абысціся. Работа нялёгкая. Хаця недасведчаны чалавек нярэдка думае, што працаваць з пілой проста. Але калі ўнікнуць у тонкасці, то ёсць шмат нюансаў. Галоўнае — вызна­чыць дакладную траекторыю па­дзення дрэва, пры гэтым вальшчык улічвае яго размеры, размяшчэнне і нават напрамак ветру. Адно дрэва можна спілаваць за 30 секунд, з іншым даводзіцца правазіцца да 20 хвілін. Вага многіх векавых соснаў і елак дасягае тоны, дыяметр ствала — да 60 сантыметраў. А Валерый валіць іх хутка і акуратна. Усе рухі ў майстра вывераныя. За лічаныя хвіліны, а то і секунды абразае сукі, затым распілоўвае ствол.

Экіпіраваны ў спецыяльны касцюм і шлем з ахоўным шчытком, Валерый круглы год працуе пад адкрытым небам з 6-кілаграмовай пілой у руках. Перш чым прыступіць да валкі дрэў, рыхтуе пляцоўку, забяспечвае добры пад’езд тэхніцы, а затым прыступае да асноўнай работы. У гэтыя дні заняты на Гадуценцы (так называецца ўрочышча ў Пастаўскім лясніцтве). Абраная справа мужчыну падабаецца, а кіраўніцтва лясгаса ў сваю чаргу задаволена ім. Нездарма напярэдадні прафесійнага свята Валерый Лешчык узнагароджаны Граматай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Посмотрите, как красиво на территории Лынтупского ОКП для граждан пожилого возраста и инвалидов ТЦСОН
Какое счастье, что мы еще вдвоем! Ветеран труда Олег Павинич и его жена Наталья вместе 58 лет
Иван Грудько работает в деревообрабатывающем цеху «Смолярня» со дня открытия производства



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.