Сегодня — День работников леса. Владимир Савельев — машинист трелевочной машины

Общество

Цэняць за прафесіяналізм

Уладзімір Савельеў — машыніст тралёвачнай машыны. У гэтыя дні дабывае чарговы водпуск. А ў сераду кіраўніцтва лясгаса папрасіла яго пакінуць хатнія справы і выйсці на работу. Але не для таго, каб сесці на амкадор. Разам з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аляксандрам Іваньковым Уладзімір ездзіў у Віцебск на ўрачысты сход, прысвечаны Дню работнікаў лесу. Там атрымаў Ганаровую грамату Міністэрства лясной гаспадаркі. Такой адзнакі ўдастоены за добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі.

У лясгасе Уладзімір працуе амаль 20 гадоў. Больш за 10 з іх займаецца тралёўкай лесу. З напарнікам Уладзімірам Варанцом пільна сочыць за тэхнікай, своечасова яе абслугоўвае.

Найбольш складана вывозіць драўніну з балоцістай мясцовасці. Часам даводзіцца «абуваць» трактар у гусеніцу. Прафесіянал умела манеўруе тэхнікай, падцягвае спілаваныя дрэвы, фарміруе з іх пачкі і транспартуе да лесавознай дарогі. Некалькі гадоў таму часта бываў у камандзіроўках — выязджаў у Чэрвеньскі, Смалявіцкі, Светлагорскі лясгасы, дзе ліквідоўвалі наступствы стыхіі, разбіралі бураломы. Сумаваў па доме, жонцы і дачцэ. Цяпер падчас водпуску разам з імі наталяецца прыгажосцю лесу, атрымлівае асалоду ад збору грыбоў. А выйдзе на работу — часу на гэта не будзе.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Сегодня — День работников леса. Валерий Лещик работает вальщиком леса 17 лет
Сегодня — День работников леса. В Половском лесничестве выращивают лес и сад медоносов
Иван Грудько работает в деревообрабатывающем цеху «Смолярня» со дня открытия производства



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.