В ОАО «Новоселки-Лучай» картофель выращивали аж на 37 гектарах

Сельское хозяйство

Будзем з другім хлебам

ААТ «Навасёлкі-Лучай» — адзіная ў раёне гаспадарка, дзе бульба вырошчвалася ажно на 37 гектарах (у ААТ «Камайскі-агра» і «Хацілы-­агра» — на 5-ці). Высаджвалі сарты «скарб», «брыз», «эвалюшн» і «гала».  У сёлетніх кліматычных умовах высокай ураджайнасцю не парадаваў ні адзін. Калі ў мінулым годзе другога хлеба накапалі больш за тысячу тон, то ў гэтым будзе менш.

У панядзелак на полі каля Рудзевіч было мнагалюдна. Механізатары Алег Чумакоў і Славамір Пястун разганялі барозны капалкамі. На падборы клубняў рупіліся навучэнцы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Дзве яго групы працуюць да абеду, дзве — пасля. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства забяспечвае маладых памочнікаў бутыляванай вадой. Тая, што ў бітоне, — для мыцця рук. Ёсць мыла і ручнікі.

Механізатары Алег Чумакоў і Славамір Пястун працуюць з капалкамі

— Спачатку бульбу ўбіралі толькі механізавана, — расказваў начальнік навасёлкаўскага аддзялення Дзмітрый Лібоза. — На камбайне першы год працуе Казімір Віннік. Дапамагаюць яму Юрый Нямірскі і Сяргей Рубан. Яны выбіраюць каменне, смецце.  Пазней з капалкамі ўключыліся ў работу Алег Чумакоў і Славамір Пястун.

— Алег і Славамір — нашы «хімікі», — патлумачыла галоўны аграном ААТ «Навасёлкі-Лучай» Алена Касцюк. — Яны ўдвух уносяць гліфасаты і мінеральныя ўдабрэнні пад азімыя, падкормліваюць пасевы азімага рапсу і праводзяць апрацоўку супраць шкоднікаў. А паміж гэтым паспяваюць разагнаць барозны, каб забяспечыць работай юных памочнікаў з каледжа.

На бульба­ўборачным камбайне рупіцца Казімір Віннік (у цэнтры) са сваімі памочнікамі Юрыем Нямірскім і Сяргеем Рубанам

Вясной бульбу на ўсёй плошчы пасадзіў Віталій Смолка. Даглядалі Алег Чумакоў і Славамір Пястун. Апошні ўбіраў і бульбоўнік.

— З усіх сартоў мяне радаваў ранні — «эвалюшн», — гаварыў Славамір Пястун. — Яго пачалі капаць з пачатку лета. Выкарыстоўвалі для патрэб мясцовай сталовай. Праганю баразну — а яна аж чырвоная ад клубняў. Цяпер убіраем «брыз». І ён вырас неблагі. Але мог быць яшчэ лепшы, бо ўсё ж не хапіла вільгаці для росту.

Бульба з поля дастаўляецца на сартавальны пункт. Там працуюць як мясцовыя жыхары, так і беспрацоўныя з Гуты. ААТ «Навасёлкі-Лучай» сёлета выйграла тэндар на забеспячэнне другім хлебам школ і дзіцячых садоў раёна. Улічваючы, што ўраджайнасць бульбы невысокая ва ўсіх, хто яе вырошчваў, праблем са збытам быць не павінна.

—Разлічваем на ўраджай «галы», — гаварыла Алена Касцюк. — Гэты сорт для нас новы. Таму будзем захоўваць да вясны і выкарыстаем на насенне.

Хутка бульба знойдзе сваіх спажыўцоў. Яна завезена ў фірменныя магазіны гаспадаркі, будзе і на рынку.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Каждая минута на счету! В ОАО «Хотилы-агро» озимые займут 1.800 гектаров
В ОАО «Курополье-агро» Андрей Политыко первым среди коллег намолотил 1000 тонн зерна
Учащиеся Поставского государственного колледжа помогают убирать картофель



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.