В общежитии УП ЖКХ по ул. Зеленой, д. 5а заканчивается капитальный ремонт

Общество

Зроблена шмат, але…

Заканчваецца капітальны рамонт дома № 5«А» па вуліцы Зялёнай у райцэнтры, у якім размяшчаецца інтэрнат УП ЖКГ.

Генпадрадчыкам з’яўляецца наваполацкае адкрытае акцыянернае таварыства ­«Трэст Белсантэхмантаж №1», суб­падрадчыкам — УП ЖКГ. Работы распачаліся напрыканцы мая. Выкананы вялікі аб’ём. Найбольш часу і сіл затрачана на перакладку вентыляцыйных шахт агульнай колькасцю 22. Цалкам заменена водаправодная і каналізацыйная сістэмы. Ва ўсіх пакоях мяняліся водаправодныя і каналізацыйныя стаякі. Перакладзены пажарны водаправод, які прахо­дзіць па лесвічных пляцоўках.

Добры настрой у начальніка будаўнічага ўчастка УП ЖКГ Святланы Болт і рабочых Валянціны Пішч і Алега Пакашавана

— Генеральны падрадчык выконваў сантэхнічныя работы, а ўсе іншыя — нашы рабочыя, — расказвала начальнік будаўнічага ўчастка УП ЖКГ Святлана Болт. — Здымалі дахавае пакрыццё, а потым клалі новае, мянялі трое ўваходных дзвярэй, аконныя блокі ў холах і на лесвічных маршах, устанаўлівалі новы металічны казырок, пандус, клалі проціслізготную тратуарную плітку ля галоўнага ўвахода, вымуроўвалі цэглай вентыляцыйныя шахты. Наш участак малалікі — усяго 16 чалавек, на гэтым аб’екце штодзень было занята да 10-ці. Усе стараліся, сумленна выконвалі работу.

Зроблена шмат. Умовы пражывання ў інтэрнаце, безумоўна, палепшыліся. Але яго выгляд усё роўна вельмі прайграе ў параўнанні з новым прэзентабельным будынкам магазіна «Санта », які гэтым летам адкрыўся побач. З-за абмежаванасці фінансавання каштарысам капітальнага рамонту не прадугледжвалася афарбоўка панэляў. і гэта работа не выконвалася.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
Продолжается ремонт моста через реку Лучайку возле д. Юньки
Станислав Коновальчик — водитель автокара завода «Белит» — работает на предприятии 14 лет
Чемпион вкуса-2020: 5 продуктов Поставского молочного завода удостоены дипломов I и II степеней



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.