В райисполкоме обсудили вопросы семейной неблагонадежности и оказания помощи таким семьям

Местная власть

Неабходна вырашаць заканадаўча

Пра работу па раннім выяўленні сямейнай нядобранадзейнасці і аказанні сем’ям своечасовай дапамогі на прыкладзе Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы ішла размова на нядаўнім адкрытым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

— Вынесенае на разгляд пытанне вельмі сур’ёзнае, бо датычыць будучыні нашай краіны, — адзначыў у пачатку пасяджэння старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. — Кантынгент, з якім неабходна працаваць, і на Пастаўшчыне, і ў іншых рэгіёнах краіны з кожным годам павялічваецца. І гэта вельмі трывожны званок. Значыць, дзесьці мы недапрацоўваем, мякка паступаем у той ці іншай сітуацыі, хоць у раёне праводзіцца вельмі вялікая работа па ўсіх напрамках. Трэба разабрацца, дзе, што і на якім этапе ўпускаем і каго неабходна падключыць да вырашэння пытання.

З дакладам па тэме выступіў намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Міхаіл Рабіза. Ён пачаў з таго, што за гады рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 у нашым раёне выпрацаваны алгарытм міжведамаснага ўзаемадзеяння па кантролі за станам дзяцей у сем’ях, забяспечана размежаванне функцый і адказнасці ўсіх структур, задзейнічаных у яго рэалізацыі. Пытанні, звязаныя з абаронай правоў дзяцей у нядобранадзейных сем’ях, штогод аналізуюцца на пасяджэнні райвыканкама, штомесяц — на пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх і каардынацыйнага савета па кантролі за выкананнем названага Дэкрэта, два разы ў год — на медыка-санітарных саветах у галоўнага ўрача ЦРБ.

Прыярытэтным напрамкам у рабоце па прафілактыцы сямейнай нядобранадзейнасці з’яўляецца ранняе выяўленне непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. ЦРБ свое­часова паведамляе ў камісію па справах непаўналетніх і аддзел па адукацыі райвыканкама пра пастаноўку на ўлік цяжарных жанчын з прыкметамі сацыяльнай нядобранадзейнасці, каб там прынялі меры па стварэнні належных умоў для будучага дзіцяці і правялі прафілактычную работу. Арганізавана супрацоўніцтва райбальніцы з аддзелам унутраных спраў. Вялікая ўвага надаецца прафілактыцы дзіцячага траўматызму, няшчасных выпадкаў у быце і дзіцячай смяротнасці, звязанай са знешнімі прычынамі. Наладжана супрацоўніцтва з сельскімі выканаўчымі камітэтамі: медработнікі з’яўляюцца членамі саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, нароўні з іншымі суб’ектамі прафілактыкі на ранняй стадыі нядобранадзейнасці прымаюць меры да грамадзян, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Таксама медыкі праводзяць растлумачальную работу ў працоўных калектывах, удзельнічаюць у рэйдавых мерапрыемствах у рамках рэспубліканскай акцыі «Сям’я без насілля» і г. д.

На думку Міхаіла Георгіевіча, першачарговай прычынай сямейнай нядобранадзейнасці з’яўляюцца бытавое п’янства і алкагалізм бацькоў і законных прадстаўнікоў дзяцей. З пачатку 2020 года 47 непаўналетніх з 16 сем’яў прызнаны трапіўшымі ў сацыяльна небяспечнае становішча з-за злоўжывання мамамі і татамі спіртнымі напіткамі. Апошнія змяшчаюцца на ўлік да нарколага, бясплатна прахо­дзяць розныя віды лячэння.

— Для дасягнення станоўчага выніку неабходна аб’яднанне сумесных намаганняў у рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння і аказанне комплекснай дапамогі сем’ям, бо ні адна са службаў, асобна ўзятая, не ў стане самастойна вывесці сям’ю з сацыяльна небяспечнага становішча. Чым эфектыўней будзе міжведамасная работа з сям’ёй на ранніх стадыях яе нядобранадзейнасці — тым меншай неабходнасць адабрання дзяцей у бацькоў і, адпаведна, меншыя выдаткі дзяржавы на іх утрыманне, — падсумаваў Міхаіл Рабіза.

Выслухаўшы выступоўцу, Сяргей Чэпік прапанаваў прысутным падзяліцца сваімі меркаваннямі па тэме. Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна Наталля Селіванава і галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Ніна Каспяровіч расказалі, з якімі праблемамі яны сутыкаюцца штодня і што робіцца ў дадзеным напрамку. Пры гэтым Ніна Серафімаўна заўважыла: нядобранадзейнасць пераходзіць з пакалення ў пакаленне, а лаяльнасць суб’ектаў прафілактыкі да такіх сем’яў не прыводзіць да дабра. Упускаецца час, а потым даводзіцца зноў вяртацца да тых жа праблем. Каб выправіць сітуацыю, неабходна прымаць больш жорсткія меры ўздзе­яння на нерадзівых бацькоў і вырашаць гэта пытанне заканадаўча.

Выказанае меркаванне падтрымалі ўрач псіхіятр-нарколаг ЦРБ Рустэм Крыніцкі (ён зрабіў акцэнт на тым, што ў асобных выпадках медыкі адчуваюць сябе бездапаможнымі, бо часта не могуць без згоды самога чалавека прымусіць яго лячыцца ад алкагалізму) і начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Рыбакоў. А старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто заклікаў усіх зацікаўленых звярнуць яшчэ больш пільную ўвагу на нядобранадзейныя сем’і.

У канцы пасяджэння было вырашана ўсе прапановы перадаць дэпутату Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь па Пастаўскай выбарчай акрузе Паўлу Сільчонку і члену Савета Рэспублікі Уладзіміру Мацвееву для разгляду іх у парламенце і прыняцця рашэння на заканадаўчым узроўні.

Алена Шапавалава



Читайте также:
Владимир Матвеев провел прямую линию, прием граждан и встретился с трудовыми коллективами Поставщины
21 августа Поставы посетил министр экономики Республики Беларусь Александр Червяков
26 августа в райисполкоме прошел открытый диалог «Молодежь — будущее Беларуси»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.