В районном исполнительном комитете состоялось общее собрание работников Поставского ТЦСОН

Общество

Узнагароды варты кожны

23 верасня ў раённым выканаўчым камітэце адбыўся агульны сход работнікаў Пастаўскага ТЦСАН. Падчас яго былі ўручаны ўзнагароды за напружаную працу ў перыяд складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі.

Дзякуючы зладжанай рабоце ўсёй сацыяльнай службы, удалося папярэдзіць распаўсю­джанне каранавіруса сярод пажылых людзей. Пра гэта, выступаючы перад больш чым сотняй чалавек, гаварыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто.

— Пачынаючы з вясны ўсе вы былі вымушаны працаваць у новых умовах, — звярнуўся да прысутных Пётр Леанідавіч. — Асабліва няпроста было тым, хто працаваў вахтавым метадам. На другі план адышлі асабістыя інтарэсы. Але ніхто не сказаў: «Я не магу» ці «Я не буду». Усе сумленна аднесліся да выканання сваіх абавязкаў. Менавіта таму і ўдалося годна пераадолець узніклыя цяжкасці.

Пётр Курто адзначыў, што ўзнагароды варты кожны, хто знаходзіцца ў зале. Пасля гэтага ён уручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта загадчыцы Лынтупскага аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН Надзеі Гатоўскай і Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў  — сацыяльнаму работніку аналагічнага аддзялення ў Паставах  Яніне Турле. Некаторыя работнікі былі адзначаны Падзячнымі пісьмамі тэрытарыяльнага цэнтра і Падзякамі начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Пётр Курто ўручае Ганаровую грамату Надзеі Гатоўскай

Тэму пандэміі прадоўжыла  ў сваім выступленні галоўны санітарны ўрач раёна Святлана Рассеева:

— З канца чэрвеня да сярэ­дзіны верасня на Пас­таўшчыне выяўлены толькі адзін выпадак захворвання на каранавірус, — гаварыла яна. — Аднак гэта не значыць, што мы павінны расслабіцца і думаць, што не будзе другой хвалі захваральнасці. Да яе мы ўжо падрыхтаваныя. Калі ў пачатку пандэміі ў насельніцтва была паніка, то цяпер усе ведаюць, як сябе паводзіць. У продажы ёсць дастатковая колькасць сродкаў індывідуальнай аховы, людзі праінфармаваныя пра неабходнасць часта мыць рукі, выкарыстоўваць антысэптыкі, захоўваць дыстанцыю. Галоўнае — заўжды быць пільнымі.

Таксама падчас мерапрыемства выступілі часова выконваючыя абавязкі па пасадах начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама — Дзмітрый Куталёў і начальніка аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі — Андрэй Цымбалюк. Яны закранулі пытанні карупцыі і бяспечных паводзін на дарозе. Урач псіхіятр-нарколаг Пастаўскай ЦРБ Рустэм Крыніцкі гаварыў пра пярвічныя прыкметы суіцыдальных паводзін грамадзян.

На сходзе быў разгледжаны шэраг рабочых пытанняў. Прыемным момантам стала ўручэнне дыпломаў сацработнікаў супрацоўнікам ТЦСАН, якія сёлета закончылі навучанне ў Пастаўскім прафесійным каледжы.

Напрыканцы мерапрыемства прайшла «Школа сацыяльнага работніка». Старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Шахава расказала пра асновы догляду грамадзян дома і пра тое, як паводзіць сябе ў неадкладных і надзвычайных сітуацыях.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
Кто и на каких условиях может получить субсидию на развитие собственного дела?
10 сентября в райисполкоме провели круглый стол по профилактике суицидов
На заседании райисполкома обсудили работу Новоселковского сельского совета



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.