В субботу Витебск принимал главный праздник аграриев — областной фестиваль-ярмарку «Дожинки-2020»

Главное Сельское хозяйство

З фестывалю-кірмашу – з узнагародамі

У суботу Віцебск прымаў галоўнае свята аграрыяў — абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2020». Яго героямі сталі хлебаробы з 21 раёна вобласці, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў на нарыхтоўцы кармоў, уборцы вырашчанага ўраджаю. У складзе дэлегацыі нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Чэпікам былі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, найлепшыя працаўнікі хлебнай нівы.

Мерапрыемства пачалося са святочнага шэсця ўдзельнікаў фестывалю з плошчы Перамогі да Летняга амфітэатра. На яго сцэне праходзілі асноўныя мерапрыемствы. На цырымоніі адкрыцця прывітанне хлебаробам Віцебшчыны ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі зачытаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка. Прэзідэнт выказаў шчырую ўдзячнасць усім работнікам аграпрамысловага комплексу паўночнага рэгіёна, якія пацвердзілі сваё майстэрства, нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор’я, павысілі ўраджайнасць зерневых культур, дабіліся высокіх намалотаў. Ад імя кіраўніка дзяржавы Уладзімір Андрэйчанка ўручыў старшыні аблвыканкама Мікалаю Шарснёву Падзяку за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу.

Сёлета на Віцебшчыне намалацілі рэкордную колькасць збожжа — 1 млн 77 тысяч тон. Сярэдняя ўраджай­насць склала 31,1 цэнтнера з гектара. Важкі ўклад у агульны каравай унеслі працаўнікі Аршанскага, Пастаўскага і Віцебскага раёнаў, якім прысуджаны адпаведна 1-е, 2-е і 3-е месцы. У намінацыі «Сярод сельскагаспадарчых арганізацый на ўборцы зерневых і зернебабовых культур» 1-й групы гаспадарак лідарам па ўраджайнасці з’яўляецца ААТ «Хацілы-агра» ­(72,6 ц/га), на другім месцы сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Ларынаўка» Аршанскага раёна. У намінацыі «Сярод сельгасарганізацый па вытворчасці зернебабовых культур» на другім месцы ААТ «Навасёлкі-Лучай».

Да прысутных звярнуўся Мікалай Шарснёў. Ён адзначыў, што на ўборцы зерневых і зернебабовых былі задзейнічаны 1 172 экіпажы. Сярод іх 173 — маладзёжныя, 55 — сямейныя. Тысячны намалот перавысіў 401 камбайнер, 44 экіпажы намалацілі па 2 000 тон, 11 — па 3 000 тон, 2 — больш за 4 000. Экіпаж з Лепельскага раёна запісаў на свой рахунак 5 000 тон. Абсалютны рэкорд — 5 252 тоны — устанавілі браты Камаровы з Аршанскага раёна.

Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў уручае дыплом за першае месца ў вобласці па ўраджайнасці зерневых і зернебабовых культур дырэктару ААТ «Хацілы-агра» Вячаславу Крыштафовічу

Дыпломы з рук старшыні аблвыканкама атрымалі кіраўнік нашага раёна Сяргей Чэпік, дырэктар ААТ «Хацілы-агра» Вячаслаў Крыштафовіч. Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь дырэктару ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрыю Шымчыку ўручыў намеснік міністра Ігар Брыла.

Старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік і яго першы намеснік Генадзій Лютынскі з дыпломам за 2-е месца, прысуджанае раёну ў абласным спаборніцтве
Намеснік міністра сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Ігар Брыла ўручае Ганаровую грамату міністэрства дырэктару ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрыю Шымчыку
Дырэктар малочнага завода Канстанцін Гайлеўскі і генеральны дырэктар Віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты» Наталля Бортнік

Новай тэхнікай папоўніўся машынна-трактарны парк раёна. Ключы ад МТЗ-82 і аўтамабіля «Ніва» генеральны дырэктар Віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты» Наталля Бортнік перадала дырэктару Пастаўскага малочнага завода Канстанціну Гайлеўскаму. Трактар будзе працаваць на палях ААТ «Камайскі-­агра», а «Ніва» паслужыць дырэктару ААТ «Янавіца-агра» Андрэю Кажурну (абедзве гаспадаркі ўваходзяць у склад аграпрамысловага аб’яднання малочнага завода). Сертыфікат на МТЗ-1221 уручаны дырэктару Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Сяргею Герасіменку. А навучэнцы ўстановы Антон Шаняўскі і Раман Пучынскі адзначаны Падзякай старшыні аблвыканкама.

Дырэктар ААТ «Янавіца-агра» Андрэй Кажурна ля новага аўтамабіля

Добры настрой удзельнікам «Дажынак» стваралі работнікі культуры. Нашы вядомыя калектывы «Заранка», «Маладзіца», сямейны ансамбль Пачкоўскіх выступалі на вызначаных канцэртных пляцоўках. Танцавальныя пары з Гуцкага сацыяльна-культурнага цэнтра прымалі ўдзел у турніры бытавых танцаў «Танчым разам». Пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла» Алена і Дзмітрый Зубко з Юнек пасадзілі маладзенькі дубок на алеі дрэў. Шырока была прадстаўлена прадукцыя ўласнай вытворчасці Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства, якая карысталася попытам у пакупнікоў.

Свята завяршылася. Але хлебаробам не выпадае расслабляцца: яны закладваюць аснову будучага ўра­джаю — вядуць сяўбу азімых.

Анна Анішкевіч
Фота і відэа Наталлі Налей



Больше фото в наших группах в ВК и ОК!

Читайте также:
Как на полях ОАО «Новоселки-Лучай» проходит сев озимых?
Александр Яночкин стал победителем областного соревнования и примет участие в «Дожинках»
3 механизатора нашего района получили в подарок сертификаты от профсоюза работников «Белтелекома»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.