Все добываем собственными руками! Работа на даче приносит семье Немчинских пользу и удовольствие

Общество

Дбаюць – і маюць

Наталля Нямчынская па адукацыі інжынер-гідратэхнік. Але сёмы год працуе рабочай на заводзе «Беліт», у цэху па вытворчасці тэхнічнай сурвэткі.

— І не крыўдна? — пытаюся ў жанчыны пры сустрэчы, ведаючы, якія нялёгкія ўмовы ў цэху.

— Ніколькі, — адказвае Наталля Уладзіміраўна. — Падабаецца графік: два дні на рабоце, два — дома. І зарабляю добра.

У адзін з такіх выхадных дзён я і прыехала да яе на дачу ў Рабекі. Прыехала па падказцы суседкі Нямчынскіх. Пазваніўшы ў рэдакцыю, жанчына захоплена расказвала, якія цудоўныя гаспадары Наталля і Леанід, як шмат яны зрабілі і працягваюць ра­біць па добраўпарадкаванні дома, купленага ў вёсцы некалькі гадоў назад, колькі ля яго кветак і які багаты ўраджай вырошчваюць на прысядзібным участку.

Забягаючы наперад, скажу, што ўсё так і ёсць. Але найперш — пра сям’ю. Наталля і Леанід стварылі яе восем гадоў назад у сталым узросце. Першыя шлюбы ў абаіх скасаваныя, прычым, да гонару былых сужэнцаў, — без гучных высвятленняў адносін. Ад іх засталіся дарослыя дзеці: у Наталлі — сын, у Леаніда — сын і дачка, якія жывуць у Віцебску і Радашковічах, па чарзе наведваюцца да бацькоў.

Пасля таго, як сям’я распалася, Наталля пераехала з Полацка да сястры ў Шаркаўшчынскі раён, а праз некалькі гадоў — у Паставы. Уладкавалася на прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Там жа працаваў і Леанід. Пазнаёміліся, сталі сустракацца і вырашылі ўступіць у шлюб.

— Да гэтага мы, напэўна, не на свае палавінкі натрапілі, — задуменна вяртаецца ў мінулае жанчына. — Пра адно шкадую: чаму не сустрэліся з Лёнем раней? Такая надзейная апора! У мужа залатыя рукі і залаты характар: за восем гадоў мы ні разу не пасварыліся. Я — карэнная палачанка, ён вырас у вёсцы. Сышоўшыся, сталі жыць у аднапакаёвай кватэры ў Паставах. Але, нягледзячы на тое, што ў ёй поўны камфорт, вабіла вясковая прастора. Таму пяць гадоў назад купілі дом у Рабеках.

Шмат працы ўклаў у яго новы гаспадар. Разабраў рускую печ і замест яе зрабіў камін, памяняў старыя вокны на пластыкавыя, абуладкаваў тэрасу, правёў у дом ваду, зрабіў лазеньку, абшыў сцены звонку сайдынгам, прыклаў рукі да многага іншага. Адным словам, створаны паўнацэнныя бытавыя ўмовы. Зараз пераабсталёўвае пад гараж прасторную былую варыўню.

Такая ж працавітая, як муж, і Наталля. У доме, кветніку, на агародзе — ідэальны парадак. Жанчына займаецца вырошчваннем клубніц. Сёлета не толькі для сябе і дзяцей нарыхтавалі ягад, але і прадалі 35 вёдзер. На рынку не стаялі, везлі толькі па заказах знаёмых. Мінулай вясной пасадзілі малады сад: яблыні, грушы, вішні і нават абрыкосавае дрэўца. Ёсць вінаград двух гатункаў. А якія ружы раскашуюць ля дома!

— Мы ўсё здабываем уласнымі рукамі, — гаварыла Наталля. — Напрыклад, я на «Беліце» зарабіла на машыну. Цяпер Лёня ездзіць на работу ў Паставы на адной, я — на другой. А колькі працы ў нас на дачы! Аднак яна прыносіць не толькі карысць, але і задавальненне. І зусім не хочацца вяртацца на зіму ў гарадскую кватэру…

Фаіна Касаткіна
Фота аўтара і з сямейнага архіва Нямчынскіх



Читайте также:
Сначала помогал папе, а потом втянулся… 19-летний Валерий Чернявский создает кованые шедевры
Очень дорожим друг другом! Семье Надежды и Ивана Ладукас уже 8 лет
Любите жизнь, ведь она быстро проходит! — советует молодым 90-летняя Олимпиада Ландышко из Новоселок



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.