«Я была согласна на любую работу…» Техник-осеменатор ОАО «Хотилы-агро» Ольга Шпаковская

Сельское хозяйство

Як не старацца?!

Калі б гадоў пяць таму хтосьці сказаў Вользе Шпакоўскай, што яна пераедзе з Браслаўскага раёна ў Пастаўскі і будзе працаваць у жывёлагадоўлі, не паверыла б. У Полацкім вучылішчы лёгкай прамысловасці атрымала спецыяльнасць швачкі і з задавальненнем шыла розныя рэчы. Толькі зарплата была невысокай. Выйшла замуж, нарадзіла сыночка, але сямейнае жыццё не заладзілася. Трэба было самой выра­шаць усе задачы і праблемы, у тым ліку матэрыяльныя. Задумалася над тым, каб усё змяніць карэнным чынам. Знаёмыя параілі папрасіцца ў ААТ «Хацілы-­агра», дзе го­дная зарплата і перспектыва атрымаць жыллё.

— Я была згодная на любую работу, — расказвала Вольга. — Дырэктар Вячаслаў Іосіфавіч Крыштафовіч прапанаваў паехаць у Віцебскую ветакадэмію на курсы тэхнікаў-асемянатараў. А ўвогуле, настаўнікам лічу сваю калегу Алу Шваякову, якая працуе на рабатызаванай ферме і ў якой багаты вопыт. Яна перадала мне ўсе тонкасці прафесіі. А абавязкі нашы няпростыя. Патрэбны ўважлівасць, скрупулёзнасць. Удзячна Вячаславу Іосіфавічу за падтрымку. Я атрымала вадзіцельскія правы, мяне забяспечылі службовай машынай, выдзелілі 2-пакаёвую добраўпарадкаваную кватэру. Як не старацца?!

Тэхнік-асемянатар Вольга Шпакоўская

Вольга адказвае за працэс узнаўлення статка на фермах у Хацілах, Волахах, Куртах, Целяках. На іх утрымліваецца больш за тысячу кароў і цялушак злучнога ўзросту. Ад тэхніка-асемянатара ў мно­гім залежыць атры­ман­не прыплоду і выт­вор­часць малака. Для таго, каб былі станоўчыя вынікі, неабходна строга прытрымлівацца тэхналогіі, старацца да мінімуму зменшыць ялавасць кароў і выбыццё высокапрадукцыйных з-за гінекалагічных хвароб. Таму пасля расцёлу за кожнай каровай вядзецца што­дзённае назіранне, уся інфармацыя заносіцца ў спецыяльны журнал.

Цяпер жывёла круглыя суткі ў полі. Рабочы дзень у Вольгі пачынаецца ў 6 гадзін раніцы. За дзень спідометр яе машыны накручвае каля 100 кіламетраў. ААТ «Хацілы-агра» нязменна ў ліку найлепшых гаспадарак па вытворчасці малака і мяса. Гэта датычыць як колькасных, так і якасных паказчыкаў. Немалаважную ролю ў высокіх надоях адыгрывае добра пастаўленая работа па ўзнаўленні статка. Свой уклад у гэту справу ўносіць і тэхнік-асемянатар Вольга Шпакоўская.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Повар столовой ОАО «Курополье-агро» Ольга Жаховская готовит более 50 обедов для хлеборобов
Жатва успешно финишировала. Актуальное интервью с Татьяной Андреевой
Один из самых молодых комбайнеров района Илья Боровко показал себя на нынешней жатве



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.