12 октября исполнилось 80 лет со дня образования Юньковского сельского совета

Общество

Нязменным засталося адно – работа з людзьмі

12 кастрычніка споўнілася 80 гадоў з дня ўтварэння Юнькаўскага сельскага Савета. І ў мінулую пятніцу ў мясцовым Доме культуры адбылося свята з нагоды юбілейнай даты.

Сельсавет займае плошчу 20 931 гектар. На яго тэрыторыі размешчаны ААТ «Сцяг Перамогі-агра», сельгасаддзяленне «Груздава» аграбудпрадпрыемства «Рассвет Пастаўскі», фермерскія гаспадаркі «Раніца» і «Жалудзяк», АДРАЦ «Ветразь», Груздаўскае лясніцтва. У сацыяльнай інфраструктуры маюцца базавая школа-сад, аддзяленне паштовай сувязі, 2 комплексныя прыёмныя пункты бытавога абслугоўвання насельніцтва, СДК, бібліятэка, 2 ФАПы, 3 магазіны.

Удзельнікаў урачыстасці вітае старшыня райсавета Пётр Курто

На працягу дзесяцігоддзяў неаднаразова праводзілася далучэнне часткі тэрыторый іншых сельсаветаў: у 1954 годзе — Навасёлкаўскага, у 1985-м — Савіцкага і Груздаўскага, у 1992-м — Андронаўскага і Курапольскага, у 2013-м — Шыркаўскага. Аднак з часам некаторыя населеныя пункты былі вернуты Навасёлкаўскаму і Курапольскаму сельсаветам. На сёння ў падпарадкаванні Юнькаўскага сельсавета знаходзіцца 56 вёсак, у якіх пражывае 1 240 чалавек. З іх 681 — працаздольнага ўзросту, 363 — пенсіянеры, 197 — дзеці. Найбольш насельніцтва ў Груздаве — 109 чалавек, Шырках — 209, Юньках — 371.

Адбываліся тэрытарыяльныя змены, мянялася колькасць насельніцтва. Нязменным заставалася адно — праца з людзьмі. У штаце сельвыканкама ўсяго 3 чалавекі: старшыня, кіраўнік спраў і справавод. Таму не абысціся без грамадскіх памочнікаў. Пры сельскім Савеце працуюць 11 дэпутатаў і 21 старэйшына. Многія з іх прысутнічалі на ўрачыстасці. У сваім выступленні старшыня сельскага Савета Вячаслаў Врублеўскі назваў кожнага і падзякаваў за працу. А пазней уручыў дэпутатам і старэйшынам падарункі.

Былыя старшыні сельскага Савета Валянціна Філімонава, Ірына Макаранка, Любоў Антух (Шыркаўскага) і цяперашні — Вячаслаў Врублеўскі

Цёпла вітаў прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. Узгадаў, якіх высокіх паказчыкаў дабіваліся працаўнікі калгаса «Сцяг Перамогі» і які вялікі ўклад у развіццё гаспадаркі і павышэнне дабрабыту людзей унёс тагачасны яго старшыня Аляксандр Мухля. Назваў прозвішча дэпутата Вярхоўнага Савета СССР механізатара калгаса Аляксандра Дзеравянкі. Правёў паралель з героямі сённяшняга дня — так, гэтым летам на ўсю краіну праславіла Юнькі сям’я Алены і Аляксандра Зубко, якая здабыла перамогу ў рэспубліканскім конкурсе «Уладар сяла». Адзначыў, што Юнькаўскі сельскі Савет заўсёды быў на высокіх пазіцыях. Вось і па выніках мінулага года ён заняў другое месца ў вобласці. Вялікая работа праведзена па добраўпарадкаванні.

Аксана Гарбуль, Раіса Дзеравянка і Раіса Сарока

21 год, з 1997-га па 2018-ы, сельскі Савет узначальвала Валянціна Філімонава, 10 — Ірына Макаранка. «А ўвогуле з Юнькамі звязаны маіх 20 найлепшых гадоў, — гаварыла, выступаючы на ўрачыстасці, Ірына Ула­дзіміраўна. — Працавала тут не толькі старшынёй сельскага Савета, але і дырэктарам школы. Было шмат моладзі, дзяцей. Праводзілі суботнікі па добраўпарадкаванні, арганізоўвалі агеньчыкі. А як цікава было сустракацца з ветэранамі Вялікай Айчыннай! На той час на тэрыторыі сельсавета іх было больш за сотню. Кранальна праходзілі мітынгі ля помніка загінулым землякам. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у калгасы пераехала нямала перасяленцаў. Дапамагалі ім абжывацца, адаптавацца да новых абставін і людзей. Вяскоўцы трымалі шмат жывёлы, і мы штогод праводзілі перапіс яе, што займала нямала часу. Работы хапала, і ўся яна была накіравана на ка­рысць людзям».

Тое, як важна падтрымліваць сувязь з людзьмі, ведаць іх праблемы і старацца дапамагчы, лейтматывам гучала як у дакла­дзе старшыні сельскага Савета Вячаслава Врублеўскага, так і ў выступленнях яго папярэднікаў, а таксама дэпутата Раісы Сарокі, старэйшыны Аліцыі Трафімовіч.

А хіба можа адбыцца свята без музыкі, песень і танцаў? Мясцовыя работнікі культуры і самадзейныя артысты парадавалі прыгожым канцэртам. Дружнымі апладысментамі і воклічамі «брава!» прымала зала выступленні жаночага народнага клуба «Юнчанка», салістак Наталлі Гутар, Анастасіі Врублеўскай, Марыі Штуры, Лізаветы Гродзь, самай юнай — Сабіны Зубко, удзельнікаў клуба «Натхненне», дзіцячага харэаграфічнага калектыву «Незабудкі».

Безумоўна, урачыстасць падарыла юнчанам шмат прыемных хвілін. «Хочацца, каб гэта свята запомнілі не толькі дарослыя, але і дзеці, якіх шмат як у зале, так і на сцэне, і ганарыліся зямлёй, на якой растуць», — пажадаў старшыня райсавета Пётр Курто.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
Татьяна Дюшко стала лауреатом премии им. Героя Советского Союза Зинаиды Туснолобовой-Марченко
Руководитель Поставщины Сергей Чепик — золотой юбиляр. Актуальное интервью
Бывший председатель колхоза «Перамога» Владимир Адамчик отметил 75-летний юбилей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.