16 октября в Поставах состоялась встреча молодых специалистов с руководством района

Важное Общество

Шчыраваць на дабрабыт раёна нацэльвала маладых спецыялістаў кіраўніцтва раёна на традыцыйнай сустрэчы, якая адбылася 16 кастрычніка ў Паставах.

Пачалося знаёмства ў райвыканкаме. Яшчэ на этапе рэгістрацыі маладыя спецыялісты атрымалі анкеты, якія для большай праўдзівасці адказаў прапаноўвалася запоўніць ананімна, буклеты з карыснай інфармацыяй пра наш рэгіён, маглі азнаёміцца з тэматычнай фотавыставай.

Падчас экскурсіі ў Доме рамёстваў маладыя настаўніцы СШ №4 Караліна Рагіня і Лізавета Паташова зацікавіліся ткацкім станком. Прынцып яго работы дэманструе дырэктар установы Таццяна Петух

Сёлета ў раён размеркавана 100 маладых спецыялістаў. Частку з іх можна было паз­наць пасля прагляду фільма пра новае папаўненне, падрыхтаванага мясцовым тэлебачаннем. Тон размове на сустрэчы задала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Субко, якая кардыянавала сустрэчу і выказала ўпэўненасць, што яна будзе рэзультатыўнай і інфармацыйна насычанай, нацэліць на дыялог, дазволіць знайсці новых сяброў і прыемна адпачыць.

— Задача кіраўніцтва раёна — стварыць усе неабходныя ўмовы, каб вы замацаваліся на першым працоўным месцы, — запэўніў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, вітаючы новы кадравы патэнцыял Пастаўшчыны. — Мы зацікаўлены ў кваліфікаваных спецыялістах, вітаем ініцыятыву і працавітасць.

Каб моладзь, асабліва іншагародняя, мела ўсебаковае ўяўленне пра наш раён, Пётр Леанідавіч агучыў асноўныя дасягненні ў розных галінах народнагаспадарчага комплексу. Шчыра і адкрыта паразважаў пра палітычную сітуацыю, пажадаў усім кар’ернага росту, аптымізму, заклікаў адказна ставіцца да ўсіх даручэнняў на працы.

Па стане на пачатак года ў раёне пражывала 5,5 тысячы маладых людзей. Як наладжана з імі работа, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. Яна спынілася на рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, найбольш масавых і папулярных мерапрыемствах, традыцыйных і наватарскіх формах работы.

Пра ўдасканаленне яе форм і метадаў, асноўныя напрамкі дзейнасці з саюзнай моладдзю гаварыла і першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч. Сёння арганізацыя налічвае 1 083 чалавекі. Яны аб’яднаны ў 74 пярвічкі. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі актыўна падтрымлівае крэатыўныя ідэі сваіх членаў. Па-ранейшаму прыярытэтнымі ў рабоце арганізацыі застаюцца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі і дабрачыннасць. Далучацца да актыўнага жыцця райкама БРСМ Кацярына заклікала і маладых спецыялістаў.

Механізатары ААТ «Навасёлкі-Лучай» Максім Загурскі і Уладзіслаў Хоміч разглядаюць на комплексе па вытворчасці паркетнай дошкі стэлаж з пялетамі. Знешне прадукцыя нагадала ім тую, якая выпускаецца на лініі па вытворчасці камбікорму ў гаспадарцы, дзе працуюць

Пра тое, як у нас наладжана абарона сацыяльна-эканамічных правоў членаў прафсаюза — а гэта каля 10 тысяч чалавек, — паведаміла  старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая. Дарэчы, у прафсаюзную сям’ю ўваходзяць і работнікі шасці арганізацый прыватнай формы ўласнасці. Расказала Іна Аляксееўна і пра «фішку» пастаўскага прафсаюза — вандроўкі па Беларусі і за яе межамі.

Каго могуць уключыць у перспектыўны кадравы рэзерв? Гэту інфармацыю расклала па палічках галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Юлія Маршына. А хто і якім чынам можа атрымаць арэнднае жыллё — галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Таццяна Шнітко.

Завяршылася сустрэча экскурсіяй на сацыяльныя і прамысловыя аб’екты раёна. Культурна-забаўляльная і азнаямляльная праграма чакала маладых спецыялістаў у Доме рамёстваў «Стары млын», на спартыўна-турыстычных аб’ектах аддзела спорту і турызму райвыканкама, комплексе па вытворчасці паркетнай дошкі ПВУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр». А такама дэгустацыя прадукцыі малаказавода.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Татьяна Дюшко стала лауреатом премии им. Героя Советского Союза Зинаиды Туснолобовой-Марченко
Руководитель Поставщины Сергей Чепик — золотой юбиляр. Актуальное интервью
Бывший председатель колхоза «Перамога» Владимир Адамчик отметил 75-летний юбилей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.