7 — цифра счастливая для Татьяны Пуденко из агрогородка Андроны

Общество

7 – лічба шчаслівая. Прынамсі, для Таццяны Пудзенкі з аграгарадка Андроны.

Таццяна нарадзіла і выхоўвае семярых дзяцей. І ў гэтым яе шчасце. Двое старэйшых вылецелі з сямейнага гнязда: Максім і Аляксей, так бы мовіць, ужо на сваім хлебе — абодва працуюць. Наташа сёлета закончыла 9 класаў і паступіла ў Полацкі эканамічны каледж.

Пяцёра малодшых — пры бацьках. Валерыя ходзіць у 7 клас, Яўгенія — у 2-гі, а Мікітка і Ніколь наведваюць дзіцячы садок. Кожную раніцу разам з дзецьмі ў яслі-сад—школу ідзе і іх маці, паколькі працуе тут загадчыкам гаспадаркі. Дырэктар установы Лілія Гінько адзначала старанне і гаспадарлівасць жанчыны як дома, так і на рабоце. Усе дзеці выхаваныя і дагледжаныя.

Ля дома Таццяны і Аляксандра заўсёды шмат кветак, тэрыторыя ля яго ўпрыгожана малымі архітэктурнымі формамі, вырабленымі рукамі гаспадыні. Бацькі самі працавітыя і прывучаюць да працы дзяцей. А ставіць іх на ногі дапамагаюць Таццяніны бацькі, якія таксама жывуць у Андронах.

Паглядзіце на гэты здымак маці з дзецьмі (на ім адсутнічае толькі Максім) і парадуйцеся як мацярынскаму шчасцю, так і шчасцю дзяцей мець столькі братоў і сясцёр. Згадзіцеся, у наш прагматычны час такіх сем’яў зусім не шмат.

Фаіна Касаткіна
Фота Веры Гінько



Читайте также:
9  октября — Всемирный день почты. Отделение почтовой связи в г. п. Воропаево
Посмотрите, как в Поставах и Лынтупах отметили День пожилых людей
Стартовал 10-й сезон проекта «100 идей для Беларуси»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.