Бывший председатель колхоза «Перамога» Владимир Адамчик отметил 75-летний юбилей

Общество

Быў і застаўся гаспадаром

Так Сяргей Чэпік ахарактарызаваў Уладзіміра Адамчыка, калі віншаваў яго з юбілейным днём нараджэння і ўручаў Падзяку старшыні райвыканкама.

За плячыма імянінніка 75 гадоў. Усе яны безадрыўна звязаныя з зямлёй. Толькі адразу пасля службы ў арміі на некаторы час застаўся ў стрыечнага брата ў Ноўгара­дзе, уладкаваўся там слесарам. Тэхніку любіў, але цягнула дадому. Вёска Груздава — малая радзіма Уладзіміра Уладзіміравіча. Вярнуўся, паступіў на завочнае аддзяленне ў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. У мясцовым калгасе назначылі брыгадзірам паляводчай брыгады. Паступова выпрацоўваў свой стыль кіраўніцтва і метады заахвочвання людзей да калектыўнай працы. Затым заняў пасаду галоўнага агранома. У калгасе «Рассвет» у той час нядрэнна радзілі хлебная ніва, бульба і лён. Уладзімір Адамчык мае медаль з Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве. У 1974 годзе яго прафесіяналізм і старанне адзначаны ордэнам «Знак Пашаны».

— Мне давялося працаваць пад кіраўніцтвам такіх старшынь калгаса, як Сяргей Шчэрба, Лявон Лапушынскі, Любоў Сымановіч. Найбольш плённымі былі сумесныя гады работы з Леанідам Врублеўскім.

А ў 1988 годзе самога Уладзі­міра Адамчыка абралі старшынёй калгаса «Перамога». Нялёгка далося рашэнне пакінуць родную вёску, людзей, якія праклалі яму шлях да поспеху і высокай узнагароды.

— У параўнанні з «Рассветам» «Перамога» была слабейшай гаспадаркай, — успамінаў Уладзімір Уладзіміравіч. — Землі дробнаконтурныя і малаўрадлівыя. А тут наступіла перабудова. Цяжкі быў час. Наводзіць парадак пачаў з будаўніцтва дарог. З дапамогай шэфаў з райсельгастэхнікі зрабілі пад’езды да ферм, правялі іх рэканструкцыю. Падубавалі 20 дамоў, і многія вяскоўцы змаглі палепшыць жыллёвыя ўмовы. І цяпер з удзячнасцю ўспамінаю даярак, жывёлаводаў, механізатараў, спецыялістаў, якія добрасумленна выконвалі свае абавязкі. Заўсёды адчуваў падтрымку старшыні райвыканкама Васілія Чэпіка. Прыемна працавалася з Вандай Януковіч.

Уладзімір Уладзіміравіч умела падбіраў і правільна расстаўляў кадры, згуртоўваў калектыў. Прадумваў да дробязей усе рабочыя працэсы, і гэта прыносіла добрыя вынікі. Як успамінаюць вяскоўцы, старшыня быў надзвычай патрабавальным. І не толькі да работнікаў, але і сабе ні ў чым не даваў слабінкі. Клапаціўся пра калгаснікаў, дапамагаў, падтрымліваў. У гаспадарцы быў парадак ва ўсім. Слова старшыні для кожнага з’яўлялася законам. Затым да «Перамогі» далучылі землі былых саўгаса і калгаса імя Леніна. Узрасла нагрузка на кіраўніка.

— Гаспадарлівасць, акурат­насць Адамчыка я часта прыводжу ў прыклад некаторым цяперашнім кіраўнікам, — гаварыў Сяргей Чэпік. — Праяз­джаючы часам каля вашага дома, бачу, якія ў вас, Уладзімір Ула­дзіміравіч, прыгажосць і парадак.

Падчас сустрэчы са старшынёй райвыканкама Уладзімір Адамчык заклапочана гаварыў пра тое, што пусцеюць вёскі. Шмат занядбаных будынкаў.

— Нярэдка цягне ў поле, — прызнаўся. — Сяду ў машыну, праеду па тэрыторыі былога калгаса, успомню і радасці, і праблемы. Прыемна, калі запраша­юць на раённае свята з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі, на сход па падвядзенні вынікаў работы за год. Гэта магчы­масць сустрэцца з былымі калегамі, пагутарыць.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Татьяна Дюшко стала лауреатом премии им. Героя Советского Союза Зинаиды Туснолобовой-Марченко
ТАНАНА Фёдар Вікенцьевіч – дырэктар унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна
В День матери  в отделе ЗАГС торжественно зарегистрированы четверо малышей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.