Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ» потерял шанс продолжить борьбу

Спорт

Фінальны этап – без нас

Абласное першынство будзе доўжыцца яшчэ на працягу шасці тыдняў, але зноў без пастаўскіх футбалістаў. Апошні раз у фінальным раўндзе яны гулялі ў сезоне 2017 года, калі занялі выніковае 6-е месца. Сёлета ФК «Паставы-ПМЦ» страціў шанц прадоўжыць барацьбу за медалі, упусціўшы перамогу (3:3) дома ў сустрэчы з глыбачанамі, і фінішаваў на 9-м месцы. Не прабіліся ў фінальны раўнд ФК «Сянно» (7-е месца), ФК «Глыбокае» (8-е), «Ніва» (Талачын) (10-е), «Днепр» (Дуброўна) (11-е) і «Дзвіна» (Верхнядзвінск) (12-е).

У тройку найлепшых бамбардзіраў вобласці з 10 мячамі ўвайшоў нападаючы пастаўчан Андрэй Вілейта

— Па сваім патэнцыяле мае падапечныя маглі не толькі прабіцца ў фінальную шасцёрку, але і пазмагацца за ўзнагароды, — адзначыў галоўны трэнер каманды Васіль Грантоўскі. — Гульня ў нашай самай маладой на Віцебшчыне каманды наладжана, але падвяло няўменне завяршаць галявыя атакі. Нікому са сваіх сапернікаў мы не саступалі, а толькі ўпускалі моманты для ўзяцца варот. У канцоўках не хапала сіл, не заўсёды ў нас быў аптымальны склад на паядынкі. У выніку атрымаўся такі крыўдны вынік. Але маем добрыя перспектывы пры ўмове, што склад каманды захаваецца.

Летась барацьба за медалі вялася ў фармаце кубкавага турніру. Сёлета раўнд пройдзе ў два кругі з 6 сустрэч. Ачкі, якія набралі фіналісты абедзвюх зон у гульнях паміж сабой, захоўваюцца, а супрацьстаянне чакаецца вострае. Пакуль прамежкавым лідарам з 9 набранымі ачкамі з’яўляецца аршанскі «Дарожнік-Мясакамбінат», які днямі на выездзе разграміў (4:1) дзеючага чэмпіёна — ФК «Лепель». На два балы адстае ўладальнік Кубка вобласці — віцебскі «Газавік». У каманд з Міёр, Лепеля, Гарадка і віцебскага «Прадцэнтра» пакуль па 4 ачкі, і любая з іх можа аказацца ў тройцы прызёраў. Чарговы чэмпіён вобласці па футболе і яшчэ два ўладальнікі медалёў стануць вядомыя толькі 7 лістапада.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Где в Поставах появились три новые спортивные площадки?
Начинается очередной чемпионат Беларуси по волейболу. Интервью с Павлом Вавинским
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. 1 тур. 3:0 (25:19; 25:15; 25:17)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.