Что делать, если потерялось свидетельство о регистрации того или иного акта гражданского состояния?

Общество

Калі страчана пасведчанне

Хто з нас не сутыкаўся з сітуацыяй, калі тэрмінова патрабуецца нейкі дакумент, а яго ніяк не ўдаецца знайсці? А калі згубілася пасведчанне аб рэгістрацыі таго ці іншага акта грамадзянскага стану? Што рабіць у такім выпадку, расказвае начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Аніта НЕСЦЯРОВІЧ.

— Аніта Францысаўна, як быць чалавеку, які страціў, напрыклад, пасведчанне аб нараджэнні або заключэнні шлюбу?

— Самае галоўнае — не адчайвацца. У выпадку яго страты або пашко­джання можна атрымаць паўторны дакумент. Для гэтага неабходна звярнуцца з пісьмовай заявай у аддзел ЗАГС па месцы жыхарства або ў такі ж аддзел, архіў органаў ЗАГС па месцы захоўвання адпаведнага запісу акта.

— Хто мае права на атрыманне паўторнага пасведчання?

— У адпаведнасці з артыкулам 202 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, у першую чаргу — асобы, на якіх складзены запіс акта грама­дзянскага стану. Акрамя таго, паўторныя пасведчанні ад нараджэнні дзяцей выдаюцца іх бацькам, апекунам, папячыцелям, у тым ліку кіраўнікам дзіцячых інтэрнатных устаноў, устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, у якіх знаходзяцца дзеці, а таксама органам апекі і папячыцельства і ўнутраных спраў. Паўторныя пасведчанні аб устанаўленні бацькоўства — органам апекі і папячыцельства. Яны і апекуны маюць права на атрыманне паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў дачыненні да асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі.

Па паўторнае пасведчанне аб смерці могуць звярнуцца родныя і іншыя члены сям’і памерлага, апекуны, папячыцелі дзяцей памерлага, у тым ліку кіраўнікі пералічаных вышэй інтэрнатных і адукацыйных устаноў, органы апекі і папячыцельства. Таксама яно можа быць выда­дзена па даверанасці гэтых асоб, засведчанай ва ўстаноўленым парадку.

— А ці ёсць выпадкі, калі паўторныя пасведчанні не выдаюцца?

— Так, іх два, і яны датычаць заключэння шлюбу і нараджэння дзіцяці. У першым выпадку паўторнае пасведчанне не можа быць выдадзена ў дачыненні да сямейнага саюзу, які спынены або прызнаны несапраўдным. У другім — бацьку або маці дзіцяці, у дачыненні да якіх той пазбаўлены бацькоўскіх правоў.

— Якія дакументы неабходна падаць у орган ЗАГС для атрымання паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану і ці доўга давядзецца ча­каць?

— Падаюцца заява, пашпарт ці іншы дакумент, які засведчвае асобу, у выпадку змянення прозвішча або іншых даных грамадзяніна — дакумент, які пацвярджае іх змяненне, а таксама дакумент аб унясенні дзяржаўнай пошліны за выдачу паўторнага пасведчання. Гэта сума роўная адной базавай велічыні, што сёння складае 27 рублёў. Пры наяўнасці адпаведнага запісу акта грамадзянскага стану паўторнае пасведчанне выдаецца ў тэрмін да 7 дзён з дня падачы заявы, а пры адсутнасці такога запісу — не пазней чым праз месяц.

Гутарыла Алена Шапавалава



Читайте также:
День матери  в отделе ЗАГС торжественно зарегистрированы четверо малышей
Бывший председатель колхоза «Перамога» Владимир Адамчик отметил 75-летний юбилей
В Воропаевской средней школе ежегодно посвящают Дню матери целую неделю



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.