Чымбург Станіслаў Уладзіміравіч – намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях

Местная власть

Нарадзіўся ў 1988 годзе ў пасёлку Лагішын Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя. Фізічная культура».

Працоўную дзейнасць пачаў у 2010 годзе намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа горада Паставы» і ўжо праз год узначаліў яе, а з 2014-га — і ДУ «Пастаўскі фізкультурна-спартыўны клуб». На працягу года (з 2016-га па 2017-ы) з’яўляўся намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Потым быў назначаны генеральным дырэктарам ДА «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна», а пасля яго рэарганізацыі — начальнікам аддзела спорту і турызму райвыканкама. З’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў па Лугавой выбарчай акрузе.

З 26 кастрычніка распараджэннем Пас­таўскага райвыканкама па ўзгадненні з Віцебскім аблвыканкамам і Адміністрацыяй Прэзідэнта назначаны намеснікам старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях.

—  Пры ўзгадненні маёй кандыдатуры мне даручана дэталёва распрацаваць інструментарый, які надасць сацыяльнай сферы нашага раёна новае дыханне, — паведаміў Станіслаў Чымбург. — У прыярытэце — развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыяльных сегментаў. Мяркую, што адным з інструментаў у гэтым кірунку стане ўдасканаленне пазабюджэтнай дзейнасці сацыяльных устаноў. Прасцей кажучы, будзем імкнуцца зарабляць грошы. Упэўнены, што гэта прынясе плён і Пастаўшчына загучыць не толькі на ўсю вобласць, але і на рэспубліку.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.