Директор Поставского молочного завода Константин Гайлевский рассказал о подготовке к зимне-стойловому периоду

Сельское хозяйство

Да зімоўкі – па-гаспадарску

Зімова-стойлавы перыяд — сур’ёзны экзамен для жывёлаводаў. Ад умоў утрымання жывёлы, рацыёну залежыць яе прадукцыйнасць, ад надояў і прываг — фінансава-эканамічны стан гаспадарак і, адпаведна, узровень даходу кожнага работніка. Пра падрыхтоўку ферм да зімоўкі ў гаспадарках, якія ўвайшлі ў склад аграпрамысловага аб’яднання, створанага на базе Пастаўскага малочнага завода, расказвае яго дырэктар Канстанцін Гайлеўскі:

— Як паказвае практыка, зімоўка праходзіць паспяхова тады, калі да яе грунтоўна падрыхтавацца. Займаліся гэтым на працягу летніх месяцаў. Найбольшы аб’ём работ гаспадарчым спосабам выкананы на ферме ў Свіранах. Памяшканне доўгі час стаяла закінутым. Сёлета будаўнікі завода і ААТ «Камайскі-агра» яго капітальна адрамантавалі. Ад старога будынка пакінулі толькі сцены і частку столевых перакрыццяў, астатняе рэканструявалі і абнавілі: замянілі дзверы, вокны, дах, некаторыя канструкцыі, забетанавалі падлогу, зрабілі асвятленне, абсталявалі выгульны дворык, гнаясховішча. Малочны завод спонсарскай дапамогі аказаў прыкладна на 130 тысяч рублёў. За іх набыты будаўнічыя матэрыялы. Яшчэ тысяч 70 затраціла гаспадарка. На гэтай ферме на беспрывязное ўтрыманне паставяць 300 цялушачак 3-месячнага ўзросту, якія з часам пойдуць на абнаўленне дойнага статка. Умовы для ўтрымання створаны выдатныя: суха, цёпла, светла. Іншыя 17 малочнатаварных ферм камайцы падрыхтавалі да зімы сіламі сваёй будаўнічай брыгады і са Столінскага раёна.

Дапамагалі столінцы і на ­дзвюх фермах у Кураполлі, на якіх таксама праведзены капітальны рамонт. Завод набыў лесаматэрыялы, металапрофіль для даху, астатняе — за кошт гаспадаркі. Заменены стары дах на металапрофільны і на ферме ў Сухарышках ААТ «Янавіца-­агра». З мінімальнымі затратамі, але шмат зрабілі па аднаўленні будынка фермы ў Кавалях гэтай жа гаспадаркі. Засталося нала­дзіць водазабеспячэнне, абсталяваць гнаясховішча — і можна ставіць галоў 200 маладняку.

Сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра» гаспадарчым спосабам адрамантавала два будынкі ферм у Кейзіках, якія перайшлі ў спадчыну ад рай­аграсэрвісу. Там замянілі вокны, забетанавалі падлогу. Завод плануе выдзеліць сродкі і да мара­зоў замяніць тэнт на арачніку ў Пятровічах. Дарэчы, дапамаглі мы з набыццём новага матэрыялу для пакрыцця арачніка ў груздаўскім аддзяленні АБП «Рассвет Пастаўскі» і цэменту для СП «Ляхаўшчына-агра».

Найменш укладанняў пры падрыхтоўцы да зімоўкі патрабавалі фермы ў ААТ «Сцяг Перамогі-агра». Затое ў Шырках гаспадарчым спосабам пабудавалі прафілакторый для цялят на 50 галоў, завод выдзеліў грошы толькі на будматэрыялы. За кошт гаспадарак пабудаваны новыя або заасфальтаваны старыя сянажныя траншэі ў ААТ «Кураполле-агра», «Камайскі-агра», «Сцяг Перамогі-агра». Работы выканаў філіял «Пастаўскае ДРБУ-132». Дзякуючы гэтаму палепшыліся ўмовы захоўвання сенажу.

Паспяховасць правядзення зімоўкі ў вялікай ступені зале­жыць ад кармавой базы. І не столькі ад колькасці сенажу і сіласу, колькі ад іх якасці. Кармоў сёлета нарыхтавана значна больш, чым летась. На адну ўмоўную галаву жывёлы, якая ўтрымліваецца ў гаспадарках інтэграцыйнай структуры, прыходзіцца прыкладна 27 цэнтнераў кармавых адзінак. Належныя ўмовы ўтрымання пагалоўя, забяспечанасць яго якаснымі кармамі павінны садзейнічаць росту надояў. Хочацца верыць, што жывёлаводы не пашкадуюць свайго старання і ў зімова-стойлавы перыяд на малочны завод будзе паступаць больш малака.

Запісала Анна Анішкевіч



Читайте также:
Заведующий Лынтупской участковой ветлечебницей Александр Чернов — ветеринар с золотыми руками
Механизатор ОАО «Знамя Победы-агро» Иван Моисеев работает на тракторе 43 года
В ОАО «Новоселки-Лучай» кукуруза занимала наибольшую в районе площадь — 1 067 гектаров



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.