ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—РДУАР-2003 (Минск) — 1:3

Спорт

Гульня, вартая фіналу

«Атлант» (Паставы)—РДВАР-2003 (Мінск) — 1:3

4 тур. 1:3 (22:25; 30:28; 21:25; 23:25)

У папярэднім туры першынства пастаўчане адпачывалі, а астатнія матчы не прынеслі нечаканых вынікаў. Наш сапернік з лікам 3:0 адолеў выхаванцаў ДЮСШ салігорскага «Шахцёра», а гро­дзенцы былі мацнейшымі ў сустрэчы з камандай рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву. У другой падгрупе «Бумпрам» з лікам 3:1 перамог «Газпрам», а аршанцы не пакінулі шанцаў рэзервістам элітнага клуба з Гомеля «Энергія» — 3:0. Наша каманда добра падрыхтавалася да важнага матча з дзеючым чэмпіёнам, але страціла аднаго са сваіх лідараў — Віталя Варанца, які захварэў і паўмесяца не трэніраваўся.

У гасцей некалькі вядучых ігракоў заключылі прафесійныя кантракты і сталі гуляць у вышэйшай лізе за сталічны МАПІД. Гледачы атрымалі сапраўднае задавальненне ад двухгадзіннай напружанай тэмпавай гульні. Сапернікі аказаліся годнымі адно аднаго, увесь час ішла ўпартая барацьба. Канцоўку першай партыі мацней правялі мінчане і выйшлі наперад.

У другім сэце яны адарваліся ў ліку, але капітан пастаўчан Уладзімір Юзвовіч набраў некалькі важных ачкоў. У гаспадароў сталі атрымлівацца выніковыя атакі першым тэмпам, і яны захапілі лідарства. Удала выйшаў на замену Мікіта Саўчук, а калі сапернік закрыў нашага дыяганальнага Андрэя Казлоўскага, завяршалі камбінацыі Максім Іваноў і Андрэй Русак.

Пастаўчане не выкарысталі чатыры сэт­болы, а дабіліся поспеху, калі на падачу выйшаў рэзервіст Дзмітрый Аксёненка. У далейшым напал гульні яшчэ больш узрос. На канчатковы вынік паўплывала прадузятае судзейства арбітра на вышцы, які праігнараваў сігналы сваіх лінейных памочнікаў. Мяч трапляў на пляцоўку гасцей, але суддзя не залічваў ачкі пастаўчанам.

Сустрэчу нашы прайгралі, але на высокім узроўні правялі яе Юзвовіч (к), Балгоў (Саўчук), Русак, Казлоўскі (Аксёненка), Лукін, Іваноў і лібера Зарэцкі. Наш наступны сапернік з Салігорска святкаваў перамогу (3:0) над камандай РДВАР-2005. Гомельскі «Бумпрам» адолеў (3:0) магіляўчан, а аршанскі «Узлёт» ва ўпартай барацьбе саступіў «Газпраму-Гомелю» (2:3). Заключны матч першага круга пастаўчане правядуць дома 7 лістапада з рэзервістамі флагмана айчыннага валейбола з Салігорска.

 Уладзімір Шык



Читайте также:
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. 1 тур. 3:0 (25:19; 25:15; 25:17)
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ» потерял шанс продолжить борьбу
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Коммунальник-ГрГУ» (Гродно)—«Атлант» (Поставы) — 3:1



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.