ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Коммунальник-ГрГУ» (Гродно)—«Атлант» (Поставы) — 3:1

Спорт

Ёсць над чым працаваць

«Камунальнік-ГрДУ» (Гродна)—«Атлант» (Паставы) — 3:1

2 тур 3:1 (25:12, 14:25, 25:17, 25:21)

Чарговы сапернік пастаўчан летась дэбютаваў на нацыянальным узроўні, але адразу заваяваў бронзавыя медалі. Па ўзроўні гульні маладыя таленты з усіх куткоў Гро­дзеншчыны прыкладна роўныя з атлантаўцамі.

Апошняе супрацьстаянне выдалася яркім і цікавым. На канчатковы вынік адмоўна паўплывала адсутнасць у складзе нашай каманды капітана і распасоўшчыка, кандыдата ў майстры спорту Уладзіміра Юзвовіча. На найважнейшай пазіцыі яго замяніў рэзервіст Дзмітрый Аксёненка, які дзейнічаў надзейна, без памылак.

Атакі першым тэмпам у пастаўчан удаваліся, а на флангах гро­дзенцы паспявалі выстаўляць двайны і нават трайны блок, які прабіць было няпроста. У стартавай партыі барацьба пайшла ачко ў ачко. Але пры ліку 10:10 сапернік выдаў неверагодныя па сіле падачы. Адзін з мячоў не трапіў на пляцоўку, але мясцовыя суддзі гэтага не заўважылі. Пасля такой несправядлівасці пастаўчане занерваваліся і не супакоіліся да канца правальнага сэта. Наступны правялі вельмі моцна, зраўнялі лік. На задняй лініі выдатна прымаў мячы вопытны лібера Аляксандр Зарэцкі.

Барацьба ўспыхнула з новай сілай, але ў канцоўках наступных партый над сеткай лепш згулялі гродзенцы. Пастаўчане дапусцілі шэраг памылак пры завяршэнні атак, што і прадвызначыла адмоў­ны вынік. У Гродне змагаліся да канца, але саступілі моцнаму саперніку Варанец, Іваноў, Аксёненка (к), Балгоў (Канаш), Русак, Казлоўскі і лібера Зарэцкі.

Наш наступны сапернік — сталічны РДВАР-2003 — перамог (3:0) другую каманду рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву. Астатнія матчы тура прынеслі такія вынікі: «Бумпрам» (Гомель)—«Узлёт» (Орша) — 3:0. «СДЮШАР-Энергія» (Гомель)—
«ЦАР-Камунальнік» (Магілёў) — 3:1. Трэці тур пастаўчане прапусцяць, а 24 кастрычніка на сваёй пляцоўцы памераюцца сіламі з камандай РДВАР-2003 (Мінск).

Уладзімір Шык



Читайте также:
Начинается очередной чемпионат Беларуси по волейболу. Интервью с Павлом Вавинским
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. 1 тур. 3:0 (25:19; 25:15; 25:17)
Чемпионат Витебской области по футболу. ФК «Поставы-ПМЦ» потерял шанс продолжить борьбу



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.