Нібыта кветкі, растуць у Андронах дзеткі
Іх ва ўзросце да 18 гадоў у аграгарадку больш за 60. 18 малых наведваюць мясцовы дзіцячы сад. Да слова, на Пастаўшчыне менавіта ў Андронах першымі аб’ядналі ў адну ўстанову яслі, сад і школу. Было гэта ў 2002 годзе. Але яе дырэктар Лілія Гінько і сёння ўспамінае, колькі клопатаў і трывог было тады. І радуецца, што ўсё атрымалася добра. Расказвае: «Створаны цудоўныя ўмовы для знаходжання дзетак: у пакоях, прызначаных для іх, светла, прасторна, цёпла. Смачнае харчаванне. Шмат цацак і рознага матэрыялу для развіцця малых. Выхавальнікі Алена Шымковіч і Мая Курто не проста займаюцца з дзецьмі, а аддаюць ім душу».

А як весела праходзяць святы ці проста канцэрты! Прычым сумесна са школьнікамі. Вось і нядаўнюю ўрачыстасць з нагоды Дня маці распачалі дзетсадаўцы, а прадоўжылі вучні. Атрымалася прыгожа і кранальна. Мамы расчуліліся да слёз.
Перавага знаходжання ясляў-сада пад адным дахам са школай і ў тым, што, падросшы, дзеці без усялякай боязі ідуць у першы клас, паколькі ўжо ведаюць усю абстаноўку і настаўніцу бачаць не ўпершыню.
Кожную рабочую раніцу Ліза, Ніколь, Ягорка, Мікіта, Марк і іншыя малыя пераступаюць парог ясляў-сада. А іх мамы спакойна адпраўляюцца на працу. Ведаюць: дзеці будуць накормленыя, дагледжаныя, нечаму новаму навучацца. Для сямейнага бюджэту знаходжанне дзіцяці ў садку абыходзіцца ў 63 рублі за месяц. Калі яго наведваюць двое малых з сям’і, бацькі плацяць 75% гэтай сумы, а калі сям’я мнагадзетная — 50%. Хіба гэта не дзяржаўны клопат?
Фаіна Касаткіна. Фота аўтара
Читайте также:
На 30 лет назад… Теплая встреча выпускников с классным руководителем Галиной Яковлевой
В спортивном зале СШ №3 г.Поставы стартовал третий сезон проекта «Папа-зал»
Учащиеся военно-патриотического класса СШ №4 узнали подробнее о профессии эксперта-криминалиста