Нарадзіўся ў 1972 годзе ў вёсцы Гродзі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў Полацкае педагагічнае вучылішча імя Ф. Скарыны і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Працаваў настаўнікам у Камайскай сярэдняй школе. З 1997-га па 1999 год з’яўляўся кіраўніком цэнтра краязнаўчай і экскурсійнай работы раённага аб’яднання пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі, з 1999-га па 2002-гі — метадыстам раённага метадычнага кабінета.
Пасля працаваў другім, затым першым сакратаром раённага камітэта ГА «БРСМ», намеснікам дырэктара па інфармацыйна-выхаваўчай рабоце УП ЖКГ, з 2004 года — намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, а з 2005-га — дырэктарам СШ №3 г. Паставы. З лістапада 2010 года — начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама. З кастрычніка 2011 года займаў пасаду намесніка старшыні райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце.
Распараджэннем раённага выканаўчага камітэта з 26 кастрычніка назначаны на пасаду выконваючага абавязкі старшыні Юнькаўскага сельскага Савета.