Зямлі адданы
Іван Маісееў — механізатар ААТ «Сцяг Перамогі-агра». На трактары працуе 43 гады. Даводзіцца выконваць розныя работы. Доўгі час яго асноўным клопатам была сяўба зерневых і зернебабовых. Пяць гадоў таму атрымаў права на льготную пенсію, але з тэхнікай не развітаўся. Яго адданасць хлебаробскай справе, адказнасць і якаснае выкананне любога задання цэніць кіраўніцтва гаспадаркі. У гэтыя дні механізатар заняты на ўздыме зябліва.
— Пакуль стаіць добрае надвор’е, трэба рупіцца, — гаварыў Іван Маісееў. — Чым больш глебы ўзаром восенню, тым лягчэй будзе вясной.
Іван Маісееў падрыхтаваў сабе годную змену — у гаспадарцы механізатарам працуе сын Арцём. Дачка Паліна таксама цесна звязана з тэхнікай: у свой час яна была адзінай дзяўчынай у групе пастаўскага каледжа, у якой атрымлівалі спецыяльнасць «Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў». Затым закончыла Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж. Цяпер Паліна — майстар вытворчага навучання.
Анна Анішкевіч. Фота аўтара
Читайте также:
В субботу Витебск принимал главный праздник аграриев — областной фестиваль-ярмарку «Дожинки-2020»
Что покупали поставчане в воскресенье на сельскохозяйственной ярмарке?
Заведующий Лынтупской участковой ветлечебницей Александр Чернов — ветеринар с золотыми руками